wd wp Пошук:

Нікадзім Сулік-Сарноўскі

Нікадзім Су́лік-Сарно́ўскі (15 жніўня 1893, в. Каменна Стара(польск.) бел., Гродзенская губерня — 14 студзеня 1954, Лондан, Вялікабрытанія) — польскі ваенны дзеяч беларускага паходжання, камандзір 5-й Крэсовай дывізіі пяхоты Арміі Андэрса, удзельнік бітвы пад Монтэ-Касіна, брыгадны генерал (1942).

Біяграфія

Падчас савецка-польскай вайны

У час вучобы ў Пецярбургскай духоўнай семінарыі ўваходзіў у беларускі нацыянальны гурток. Да 1918 года быў афіцэрам расійскай арміі. У пачатку Першай сусветнай вайны скончыў 4-месячныя афіцэрскія курсы, ваяваў на Валыні, на Румынскім фронце, быў паранены[2].

З 1918 года — у Войску Польскім. Дзейнічаў у Самаабароне Гродзенскай, ад 25 студзеня 1919 да 16 мая 1922 года камандаваў ротай у Беластоцкім стралковым палку, які ўваходзіў у склад 1-й, а пасля яе рэарганізацыі — 4-й брыгады 2-й Літоўска-Беларускай дывізіі. Падчас савецка-польскай вайны Нікадзім Сулік-Сарноўскі прымаў удзел у паўстанні Жалігоўскага і ўзяцці Вільні польскімі войскамі ў верасні 1920 года.

Служба на камандных пасадах

Пасля вайны працаваў на камандных пасадах. Ад 16 сакавіка да 27 чэрвеня 1921 года выконваў абавязкі ад’ютанта 40-й пяхотнай брыгады палкоўніка Стэфана Паслаўскага. У 1924 годзе быў афіцэрам штаба камандзіра 29-й пяхотнай дывізіі палкоўніка Станіслава Квасьнеўскага. З красавіка 1922 да верасня 1926 года з’яўляўся афіцэрам у штабе 29-й пяхотнай дывізіі, у 1926—27 гадах займаў пасаду камандзіра роты ў 76-м Лідскім пяхотным палку. Ад верасня 1927 да лютага 1929 года Сулік-Сарноўскі быў камендантам Цэнтральнай памежнай школы. У 1929—32 гадах з’яўляўся кіраўніком Раённага ўпраўлення па фізічнай культуры і ваеннай падрыхтоўцы ў Торуні, пасля чаго з сакавіка 1932 да ліпеня 1933 гадоў працаваў камандзірам 2-га батальёна 65-га пяхотнага палка, што размяшчаўся ў Гневе.

У 1933—39 гадах Нікадзім Сулік-Сарноўскі служыў на пасадах шэрагу адзінак Корпуса аховы памежжа: ад ліпеня 1933 да мая 1935 года з’яўляўся кіраўніком батальёна «Дзедзяркалы», ад мая 1935 да красавіка 1937 года камандаваў батальёнам «Стоўбцы», ад красавіка да кастрычніка 1937 года быў намеснікам камандзіра палка «Сноў». У 1937—39 гадах быў галоўнакамандуючым батальёна і палка «Сарны».

У Другой сусветнай вайне

У выніку пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь ад 17 верасня 1939 года Нікадзім Сулік-Сарноўскі як камандзір палка «Сарны» удзельнічаў у бітвах з чырвонаармейцамі ў складзе згуртавання Корпуса аховы памежжа імя Вільгельма Орліка-Рукемана. У бітве пад Коцкам не трапіў у палон і пасля яе пачаў падпольную дзейнасць.

У 1939—41 гг. — у падпольным Саюзе ўзброенай барацьбы на тэрыторыі акупіраванай Польшчы ў Варшаве, потым — у Вільні. 13 красавіка 1941 года быў арыштаваны органамі НКУС СССР, аднак ў жніўні таго ж года вызвалены ў адпаведнасці з савецка-польскім пагадненнем, пасля чаго працягнуў службу ў арміі Андэрса на тэрыторыі СССР.

Ад верасня 1941 да сакавіка 1942 года Сулік-Сарноўскі быў камандзірам 13-га пяхотнага палка арміі Андэрса, потым з’яўляўся намеснікам камандуючага 7-й пяхотнай дывізіі польскіх узброеных сіл на Захадзе. З красавіка 1942 года — камандзір 5-й Крэсовай дывізіі пяхоты, сярод асабовага складу якой было шмат беларусаў. У 1943-45 гадах удзельнічаў на чале дывізіі ў галоўных бітвах у Італіі, у тым ліку каля Монтэ-Касіна. 1 сакавіка 1944 года атрымаў званне брыгаднага генерала. Станоўча ставіўся да беларускага руху ў Войску Польскім, прыхільна ставіўся да беларускага фальклору і з жаўнерамі-беларусамі размаўляў на іх роднай мове. Разам з тым, службовая пасада не дазваляла яму легалізаваць сваю прыхільнасць на вышэйшым узроўні і ад спачування перайсці да практычнай дапамогі землякам[3].

З 1946 года жыў у Лондане, дзе і памёр. 12 верасня 1993 года ў Дамброве Беластоцкай і Каменнай Старой адбыліся ўрачыстасці з нагоды перапахавання Нікадзіма Суліка-Сарноўскага каля касцёла ў яго роднай вёсцы.

Вайсковыя званні

Узнагароды

  • Залаты крыж Virtuti Militari — 23 ліпеня 1944 г.
  • Срэбраны крыж Virtuti Militari — 1922 г.
  • Крыж Камандорскі Ордэну Адраджэння Польшчы — 18 студзеня 1954 г., пасмяротна.
  • Крыж Незалежнасці з мячамі[4]
  • Крыж Кавалерскі Ордэну Адраджэння Польшчы — 1928 г.
  • Крыж Храбрых (чатырохкратна) — першы ў 1921 г.
  • Залаты Крыж Заслугі з мячамі
  • Залаты Крыж Заслугі — 3 мая 1933 г.
  • Памятны медаль удзельніку вайны 1918—1921 гадоў.
  • Медаль у гонар 10-годдзя здабыцця незалежнасці Польскай Рэспублікі
  • Памятны крыж за бітву пад Монтэ-Касіна
  • Крыж Арміі Краёвай — 15 жніўня 1967 г., пасмяротна.
  • Бронзавы медаль за шматгадовую службу.

Памяць

У гонар Нікадзіма Суліка-Сарноўскага названа вуліца ў Беластоку, пачатковая школа ў Любічы-Каралеўскай і сярэдняя школа ў Дамброве Бяластоцкай.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 11 ліпеня 2021.
  2. БелЭН, т.15, с.263
  3. Беларускі нацыянальны рух у польскіх узброеных сілах (1921–1947)
  4. Tadeusz Kryska-Karski i Stanisław Żurakowski, Generałowie Polski Niepodległej, Editions Spotkania, Warszawa 1991.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сакольскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Крыжа Незалежнасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Бромптанскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Падляскім ваяводстве
Катэгорыя·Кавалеры залатога знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня