wd wp Пошук:

Люцыян Жалігоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жалігоўскі.

Люцыян Жалігоўскі (польск.: Lucjan Żeligowski; 17 кастрычніка 1865 — 9 ліпеня 1947) — генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.

Біяграфія

Люцыян Жалігоўскі нарадзіўся ў горадзе Ашмяны.

З 1885 служыў у расійскай арміі, удзельнік руска-японскай вайны 1904-05, камандзір палка ў Першую сусветную вайну. З ліпеня 1917 у 1-м польскім корпусе генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага. З лютага 1918 камандзір 1-й стралковай дывізіі, якая вяла баявыя дзеянні супраць бальшавікоў у раёне Рагачова. З 1918 камандзір польскай стралковай дывізіі (т. зв. дывізіі Жалігоўскага), якая пасля баёў з Чырвонай Арміяй на Кубані перайшла праз Адэсу на Заходнюю Украіну і ўлілася ў 1919 ў Войска Польскае, дзе атрымала найменне 10-й дывізіі пяхоты. З верасня 1919 камандзір польскай аператыўнай групы, якая наступала ў раёне Мінска, камандзір 1-й літоўска-беларускай дывізіі. 8 кастрычніка 1920 па папярэдняй дамоўленасці з Ю. Пілсудскім інсцэніраваў выхад з падарадкавання польскаму камандаванню, пачаў дзеянні супраць перадачы Вільні і Віленскага Краю Літве і заняў Вільню. 12 кастрычніка абвясціў аб стварэнні Сярэдняй Літвы.

У 1925-26 быў міністрам вайсковых спраў Польшчы. У 1926-27 інспектар арміі. З 1927 па 1939 з’яўляўся дэпутатам польскага сейма. У 1939 эміграваў у Вялікабрытанію. У 1942-44 член Нацыянальнай рады пры эмігранцкім польскім урадзе.

Аўтар успамінаў.[1]

Успаміны

«Zapomniane prawdy (Забытыя ісціны)», 1943
«Zapomniane prawdy (Забытыя ісціны)», 1943

Пасля «Цуду на Вісле» — ключавога бітвы савецка-польскай вайны 1920-га, — ён пісаў:

" Узнікла парадаксальная сітуацыя .. калі Варшава была абаронена і вайна выйграная, то мы, грамадзяне нашай радзімы - Літвы, нават не маглі вярнуцца да дому, у якім асёл народ жмудзінскі, пратэжэ немцаў ... Пазбавіўшыся Літвы - Польшча страціла вялікае ўтрыманне сваёй дзяржаўнасці . То не разумелі таго польскія палітыкі, толькі разумеў кожны жаўнер, нават абывацель літоўскі.
Успаміны Люцыяна Жалігоўскага
"
" 9 кастрычніка 1920 г… заняў Вільню не польскі генэрал Жалігоўскі, а літвін Жалігоўскі. Мараю гэтага апошняга было жыць сярод суайчыньнікаў на літоўскай зямлі. Я не вылучаў сярод іх ні палякаў, ні русінаў, ні жмудзінаў. Будучы літвінам, я ніколі не пераставаў быць палякам. Два гэтыя паняцьці зьвязаныя між сабою. Яны ўзаемна дапаўняюць адно другое.
Успаміны Люцыяна Жалігоўскага
"

Люцыян Жалігоўскі пазней у сваіх мемуарах асудзіў палітыку анэксіі, палітыку закрыцця беларускіх школаў ды адмаўлення польскім «хаўруснікам» ад канфедэратыўных планаў маршалка Пілсудскага.

" Рыжскі пакт быў канчатковым расколам гістарычнай Літвы, забыццём вялікіх ідэй і Ягелонаў, і Міцкевіча, і нараджэннем новай, шкоднай тэрміналогіі: "kresow wschodnich" альбо "паўночна-усходніх земляў"
Успаміны Люцыяна Жалігоўскага
"

Генерал захапляўся ідэямі пан-славізму:

" Але не толькі геаграфічна Літва была сэрцам славянства. Была ім маральна. Яна, адна з усіх славянскіх народаў, магла лёгка пагаварыць з усімі. Як з Польшчай, так з Расіяй, так з Украінай. Ўклад псіхічны літоўскіх народаў быў як бы створаны каб прымірыць усіх. У яго ніколі не было варожасці, ні нацыянальнай, ні рэлігійнай, ні культурнай.
Успаміны Люцыяна Жалігоўскага
"

Зноскі

  1. Żeligowski, Lucjan (1943) (in pl). Zapomniane prawdy. F. Mildner & Sons. http://history-belarus.by/images/img-figures/zeligowski/Zeligowski_Zapomnianae-prawdy.pdf.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (35):
Міністры абароны Польшчы
Памерлі ў 1947 годзе
Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939)
Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Кавалеры ордэна Кароны Румыніі 1 ступені
Узнагароджаныя медалём «Удзельніку вайны. 1918—1921»
Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 5 склікання
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1865 годзе
Удзельнікі руска-японскай вайны
Асобы
Генералы Расійскай імперыі
Палітыкі Сярэдняй Літвы
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Нарадзіліся ў Ашмянах
Палітыкі Польшчы
Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Нарадзіліся 17 кастрычніка
Памерлі ў Лондане
Ганаровыя грамадзяне Варшавы
Кавалеры крыжа Храбрых
Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Кавалеры Крыжа Заслугі войскаў Сярэдняй Літвы
Кавалеры камандорскага крыжа ордэна Virtuti Militari
Кавалеры Крыжа Незалежнасці
Памерлі 9 ліпеня
Кавалеры ордэна Virtuti Militari
Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 4 склікання
Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
Антыкамуністы
Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа