wd wp Пошук:

Новыя Маркавічы

Но́выя Ма́ркавічы[1] (трансліт.: Novyja Markavičy, руск.: Новые Марковичи) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрыцыйны цэнтра Навамаркавіцкага сельсавета. Насельніцтва 403 чал. (2004). Знаходзіцца за 34 км на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 83 км ад Гомеля.

На поўначы Шыхава-Гелінскі канал.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1910 годзе ў наёмнай хаце адкрытая земская школа. Вялікія страты нанесены пажарам 2 кастрычніка 1924 года, калі згарэла 36 будынкаў у 12 дварах.

З канца 1924 года цэнтр Навамаркавіцкага сельсавета Стрэшынскага, з 4 жніўня 1927 года Жлобінскага, з 28 чэрвеня 1939 года Стрэшынскага, з 17 снежня 1956 года Жлобінскага раёнаў Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «12 гадоў Кастрычніцкай рэвалюцыі», працавалі 2 вятракі, конная крупадрабільня, кузня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1941 года і верасні 1943 года акупанты забілі 18 жыхароў, а ў 1943 годзе спалілі 33 двары. У баях каля вёскі ў 1943—1944 гадах загінулі 279 савецкіх салдат і партызан, у гонар якіх у 1955 годзе каля будынка выканкама сельсавета ўсталяваная скульптура салдата. 84 жыхара загінулі на фронце. У 1966 годзе да вёскі далучана вёска Мікулічы. Цэнтр калгаса «Бярэзіна». Працуюць сярэдняя школа (новы цагляны будынак пабудаваны ў 1987 годзе), Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад, швейная майстэрня, 2 крамы.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Навама́ркавічы
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 100. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Жлобінскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навамаркавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара