wd wp Пошук:

Міхаіл Апанасавіч Дзмітрыеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзмітрыеў. Міхаіл Апанасавіч Дзмі́трыеў[1] (23 верасня 1921 — 10 кастрычніка 2001) — педагог, доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1994), заслужаны настаўнік БССР (1964), Герой Сацыялістычнай Працы (1971), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Барсукі Кармянскай воласці Рагачоўскага павета Гомельскай губерні РСФСР (сучасны аграгарадок у Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі) у сям’і настаўніка. Скончыў няпоўную сярэднюю школу. Працаваў настаўнікам у Кармянскім раёне. У 1937 годзе паступіў у Рагачоўскае педагагічнае вучылішча, пасля другога курса якога паступіў у Рагачоўскі настаўніцкі інстытут і скончыў яго ў 1941 годзе. Адначасова з 1940 года працаваў настаўнікам у вёсцы Ліцвінавічы Кармянскага раёна. З 1 ліпеня 1941 залічаны ў Кармянскі знішчальны батальён. У сакавіку 1943 г. залічаны ў склад 10-й Журавіцкай партызанскай брыгады. У 1943 годзе быў абраны членам, пазней сакратаром Журавіцкага падпольнага райкама ЛКСМБ. З восені 1943 г. М. А. Дзмітрыеў у складзе 1-й Буда-Кашалёўскай партызанскай брыгады. Пасля вызвалення раёна ад захопнікаў быў накіраваны працаваць настаўнікам у вёску Старыя Журавічы, займаў пасаду дырэктара Журавіцкай сярэдняй школы. У 1946 годзе ўступіў у ВКП(б) Беларусі, працаваў інспектарам аддзела адукацыі выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў. З 1949 года — загадчык аддзелам народнай адукацыі Кармянскага раённага Савета дэпутатаў працоўных, пазней — дырэктар школы № 2 у Карме. У 1950 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт[1]. 3 1961 года на пасадзе дырэктара Кармянскага школы-інтэрната. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1974 г. рэктар Мазырскага педагагічнага інстытута. У 1985—1999 гг. выкладаў у Гомельскім педагагічным інстытуце.

Жыў у Гомелі. Памёр 10 кастрычніка 2001 г. Пахаваны на могілках «Асавец».

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па гісторыі педагогікі і асветы, тэрэтычна-метадычных праблемах адукацыі і навучання, працоўнага выхавання.

Сярод апублікаванага:

З’яўляўся сапраўдным членам Міжнароднай акадэміі акмеалагічных навук (1995), Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (1995), членам-карэспандэнтам Беларускай акадэміі адукацыі (1995).

Узнагароды

Лаўрэат Скарынаўскіх чытанняў (1990).

Памяць

Мемарыяльная дошка на будынку корпуса № 1 Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (вуліца Савецкая, дом 108).

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі БССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
Катэгорыя·Памерлі 10 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кармянскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Рэктары Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Асаўцы
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Педагогі СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ