wd wp Пошук:

Ордэн Славы

Ордэн Славы — ваенны ордэн СССР, заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 08.11.1943 «Аб зацвярджэнні ордэна Славы I, II і III ступеняў». Узнагароджваліся асобы радавога i сяржанцкага складу Чырвонай Арміі, а ў авіяцыі і асобы, якія мелі званне малодшага лейтэнанта. Уручаўся толькі за асабістыя заслугі, воінскія часці і злучэнні ім не ўзнагароджваліся (за адным адзіным выключэннем — узнагароджаны ордэнам быў 1-ы батальён 215 гвардзейскага полка[1]).

Ордэн Славы па сваім статуце і колеры стужкі амаль цалкам паўтараў адну з самых шанаваных у дарэвалюцыйнай Расіі узнагарод — Георгіеўскі крыж (сярод адрозненняў — розная колькасць ступеняў: 3 і 4 адпаведна).

Ордэн Славы меў тры ступені, з якіх ордэн найвышэйшай I ступені — залаты, а II і III — сярэбраныя (у ордэна ІІ ступені быў пазалочаны цэнтральны медальён). Гэтыя знакі адрознення маглі быць выдадзены за асабісты подзвіг на полі бою, выдаваліся ў парадку строгай паслядоўнасці — ад ніжэйшай ступені да вышэйшай.

Усяго за адзнаку ў гады Вялікай Айчыннай вайны было выдадзена каля мільёна знакаў ордэна Славы III ступені, больш за 46 тысяч — II ступені і 2562 — I ступені.

Поўныя кавалеры ордэна — лётчык штурмавога авіяцыйнага полка Іван Рыгоравіч Драчэнка, марскі пяхотнік Павел Хрыстафоравіч Дубінда і артылерысты Мікалай Іванавіч Кузняцоў, Андрэй Васільевіч Алёшын у гады вайны таксама ўдастоіліся і звання Героя Савецкага Саюза.

Усяго поўных кавалераў ордэна Славы, па больш позніх і ўдакладзеных даных, налічваецца 2562 чалавекі, сярод іх — чатыры жанчыны.

Поўныя кавалеры ордэна, ураджэнцы Беларусі

Зноскі

  1. https://www.youtube.com/watch?v=kOT8gtfFacY&t=1551s

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Ордэны СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ордэны СССР
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта