wd wp Пошук:

Метэарызм

Метэарызм (па-грэчаску: μετεωρισμός — уздуцце) — збіранне ў кішэчніку завялікай колькасці газаў у выніку іх павышанага ўтварэння і парушэння вывядзення. Ускладненне хваробы выклікае неўроз, перабоі ў працы сэрца, пачашчанае сэрцабіцце, боль у мышцах і парушэнне сну. Найбольш пашыраны сярод дзяцей і людзей пажылога ўзросту.

Прычыны

Газаўтварэнне ўзмацняецца праз ужыццё вугляводаў і грубай расліннай клятчаткі, газіраваных напояў, зброджвальных (бараніна, квас, піва, разынкі і чорны хлеб) і малочных вырабаў. Таксама немачы спрыяе павышанае заглытванне паветра (аэрафагія) пры размове падчас ежы, паспешлівым праглынанні ежы, піцці праз саломінку, жаванні гумкі, паленні і нашэнні зубных пратэзаў. Нядужасць можа выклікацца і хваробамі стрававальнага тракту (атанія кішэчніка, дысбактэрыёз, каліт і панкрэатыт).

Праявы

Пры немачы адзначаецца ўздуцце і буркатанне жывата. Хвароба суправаджаецца прыступамі болю (газавая коліка) перад выхадам газаў, млоснасцю, адрыжкай, непрыемным прысмакам у роце і зніжэннем апетыту[1].

Зноскі

  1. Вольга Цыбульская. І раптам пачуўся гук // Звязда : газета. — 27 лютага 2010. — № 37 (26654). — С. 7. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сімптомы гастраэнтэралагічных захворванняў
Катэгорыя·Сімптомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Страваванне
Катэгорыя·Метэарызм