wd wp Пошук:

Гумка

Звычайная гумка да сцірання
Аловак з гумкай

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гумка. Гу́мка — канцылярская прылада для выцірання з паперы слядоў алоўка ці асадкі, найчасцей вырабленая з каўчуку ці гумы. Гумка можа мець розныя колеры і памеры. Найбольш распаўсюджаная форма новай (некарыстанай) гумкі — блізкая да паралелепіпеда, распаўсюджаны колер — белы.

Гісторыя

Гумка да сцірання была вынайдзена ў 1770 годзе Джозефам Прэслі пры адкрыцці кіслароду. Ён заўважыў, што кавалачак каўчуку лепш за ўсё пасуе да выцірання слядоў алоўку. Ён сціраў графітавы пыл з валокнамі цэлюлозы не шкодзячы паперы. Але існавала адна праблема: праз некалькі дзён каўчук пачынаў гніць. Даданне гумкі да алоўка звязана з амерыканскім вынаходцам Хайманам Ліпманам і тычыцца 1850 года. Аловак з гумкай быў запатэнтаваны ў сакавіку 1858 года.

Ужыванне

Падчас трэння гумкай па надпісу на паперы (аловак ці асадка), кавалкі графіту ці чарніл сціраюцца з паверхні паперы і прыліпаюць да паверхні гумкі, якая ў сваю чаргу таксама сціраецца дробнымі кавалачкамі. У выніку выціраецца як паверхня паперы, так і частка гумкі ад выкарыстанага слоя. Засохлыя і неякасныя гумкі (якія не страчваюць выкарыстаны слой) пэцкаюць паперу, бо графіт, які прыліп да яе (не зыйшоўшы з выкарыстаным слоем гумы) мажа паперу.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Канцтавары