wd wp Пошук:

Тахікардыя

Тахікардыя (стар.-грэч.: ταχύς — хуткі і καρδία - сэрца) — павелічэнне частаты сардэчных скарачэнняў ад 90 удараў у хвіліну. Варта адрозніваць тахікардыю як паталагічную з’яву, г.зн. павелічэнне ЧСС у спакоі, і тахікардыю як нармальную фізіялагічную з’яву (павелічэнне ЧСС у выніку фізічнай нагрузкі, хвалявання ці страху).

Паталагічная тахікардыя шкодная па некалькіх прычынах. Па-першае, пры частым сэрцабіцці зніжаецца эфектыўнасць працы сэрца, бо жалудачкі не паспяваюць напоўніцца крывёй, у выніку чаго паніжаецца артэрыяльны ціск і памяншаецца прыток крыві да органаў. Па-другое, пагаршаюцца ўмовы кровазабеспячэння самога сэрца, бо яно здзяйсняе вялікую працу ў адзінку часу і патрабуе больш кіслароду, а дрэнныя ўмовы кровазабеспячэння сэрца павялічваюць рызыку ішэмічнай хваробы і наступнага інфаркту.

Тахікардыя - не хвароба, а сімптом, бо яна можа ўзнікаць як праява многіх розных захворванняў. Найбольш частымі прычынамі тахікардыі служаць парушэнні вегетатыўнай нервовай сістэмы, парушэнні эндакрыннай сістэмы, парушэнні гемадынамікі і розныя формы арытміі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кардыялогія
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сімптомы захворванняў чалавека
Катэгорыя·Парушэнні рытму сэрца
Катэгорыя·Сімптомы паводле алфавіта