wd wp Пошук:

Неўроз

Неўроз (новалац. neurosis, паходзіць ад стар.-грэч. Νεῦρον — нерв; сінонімы — псіханеўроз, неўратычны разлад) — у клініцы: зборная назва для групы функцыянальных псіхагенных зварачальных разладаў, якія маюць тэндэнцыю да зацяжнога цячэння. Клінічная карціна такіх разладаў характарызуецца астэнічнымі, навязлівымі і/або істэрычнымі праявамі, а таксама часовым зніжэннем разумовай і фізічнай працаздольнасці. Паняцце «неўроз» было ўведзена ў медыцыну ў 1776 годзе шатландскім урачом Уільямам Куленам.

Псіхагенным фактарам ва ўсіх выпадках з’яўляюцца канфлікты (знешнія ці ўнутраныя), дзеянне абставін, якія выклікаюць псіхалагічную траўму, альбо доўгае перанапружанне эмацыйнай і/або інтэлектуальнай сфер псіхікі.

Папярэджанне

Прадухіленню хваробы спрыяе ўстойлівы расклад працы, адпачынку і харчавання. Карысна адмовіцца ад ужывання ўзбуджальных страў і рэчываў, якія спрыяюць развіццю залежнасці (алкаголь, нікацін, кава і шакалад). Штодзённая размінка, што ўключае бег, прысяданні, плаванне і хадзьбу (40 хвілін), таксама папярэджвае развіццё захворвання. Адмысловае значэнне маюць практыкаванні глыбокага дыхання[1]. Сон мае складаць 8 гадзін на суткі. Перад сном варта праветрываць пакой, адмовіцца ад спажывання ежы і праслухоўвання гучнай музыкі. Штодзённае харчаванне мае ўключаць бананы, тлустыя гатункі рыбы і памідоры[2].

Прычыны

Узнікненню хваробы спрыяюць канфлікты (знешнія ці ўнутраныя), траўмавальныя для псіхікі абставіны і пачуццёва-разумовая перанапруга.

Сімптомы

Псіхічныя сімптомы

Беларусь

У Беларусі на неўрозы прыпадае каля 80 % усіх псіхічных разладаў[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ад неўрозу — рэжым дня // Краіна здароўя. — 23 ліпеня 2014. — № 12, 323. — С. 5.
  2. Вольга Кулінковіч. На нервах іграе неўроз // Звязда : газета. — 10 лістапада 2011. — № 214 (27078). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  3. Надзея Нікалаева. Кожны пяты пацыент паліклінік мае праблемы з псіхічным здароўем // Звязда : газета. — 7 кастрычніка 2009. — № 189 (26547). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Псіхатэрапія
Катэгорыя·Неўрозы
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Псіхалагічныя паняцці