wd wp Пошук:

Газ

Газ NO2

Газ (фр.: gaz, прапанавана галандскім вучоным Я. Б. Гельмонтам): агрэгатны стан рэчыва, у якім яго часціцы ўзаемадзейнічаюць слаба і рухаюцца свабодна па ўсім аб’ёме, у якім знаходзяцца. Газы шырока распаўсюджаныя ў прыродзе, яны ўтвараюць атмасферу Зямлі, у значнай колькасці ўтрымліваюцца ў цвёрдых пародах, раствораны ў вадзе мораў, акіянаў, азёраў, рэкаў. Сонца, іншыя зоркі, міжзорнае рэчыва, складаюцца з газу або плазмы. У прыродных умовах газы звычайна сустракаюцца ў выглядзе сумесі хімічна індывідуальных газаў (напрыклад, паветра).

Для газаў характэрная адсутнасць захавання формы і аб’ёму, значная залежнасць уласцівасцей ад тэмпературы і ціску. Для апісання гэтых залежнасцей у фізіцы распрацаваныя газавыя законы. Кожнае рэчыва можна перавесці ў газападобны стан стварэннем адпаведнага ціску і тэмпературы (глядзі Фазавы пераход).

Таксама: Апісанне сукупнасці аб’ектаў, якія ўзаемадзейнічаюць падобна да малекулаў газу (напрыклад, “электронны газ” для валентных электронаў у металах, фаноны ў вадкім геліі, “бозэ-газ” элементарных часціц з цэлым спінам і да т.п.).

Цікавыя факты

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Тэрмадынаміка
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Газ
Старонкі з памылкамі ў скрыптах