wd wp Пошук:

Мая Давыдаўна Львовіч

Мая Давыдаўна Львовіч (укр.: Майя Давидівна Львович; 23 красавіка 1933, Адэса, Украіна — 13 ліпеня 2015, Харкаў, Украіна) — украінская і беларуская паэтэса, перакладніца, мовазнаўца. Сяброўка Саюзаў пісьменнікаў Украіны (з 1984) і Беларусі (з 1996)[1].

Біяграфія

Нарадзілася Мая Львовіч 23 красавіка 1933 г. у Адэсе. Яе бацька і маці ў 1930 г. перасяліліся ва ўкраінскі горад з Беларусі, калі пад рэпрэсіі патрапілі іх сем’і. Бацька, скончыўшы Адэскі інстытут сувязі, атрымаў накіраванне на працу ў Харкаў. Туды ў 1938 г. і пераехалі Львовічы з пяцігадовай дачкой. У верасні 1941 г. маці з дочкамі адправілася ў эвакуацыю. Яны аселі ў мястэчку Алга Акцюбінскай вобласці ў Казахстане, дзе правялі каля двух гадоў. Там упершыню пачула ўкраінскую мову, у якую адразу закахалася[2]. У 1957 годзе скончыла Харкаўскі ўніверсітэт. Працавала карэктаркай у харкаўскім выдавецтве «Прапор»[3]. У 1971-м яна ўпершыню наведала Беларусь, а потым прыязджала ў Мінск і на Гомельшчыну некалькі разоў[4]. Мая Львовіч называла сябе ўкраінска-беларускай яўрэйкай[5].

Творчасць

Творчы шлях М. Львовіч пачынала як перакладніца. Валодала нямецкай, чэшскай, польскай, сербскай, рускай, беларускай, украінскай і мовай ідыш. Большасць яе кніг з’яўляліся адразу на дзвюх мовах — па-ўкраінску і па-беларуску: «Цяпельца. Вогник» (Х., 1995), «У зязюльчинім борку. У зозульчинім борку» (К., 2002). Адам Мальдзіс, які быў знаёмы і ліставаўся з ёю, называў яе пяцімоўнай паэткай[6]. Бо акрамя расійскай, украінскай і беларускай моў паэтэса пісала вершы па-сербску і на ідыш. Аўтар пераклала з беларускай на ўкраінскую творы А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка. Шмат перакладала паэзію: Я. Купалу, М. Багдановіча, а таксама шматлікіх іншых паваенных паэтаў і паэтак. Сяргей Панізнік называў яе «сувязысткай творчых матэрыкоў»[7]. Напачатку 1960-х гадоў Мая зацікавілася вершамі сербскай паэткі Дэсанкі Максімавіч (1898—1993), народнай паэткі Югаславіі. Маладая перакладніца пераклала найбольш упадабаныя ёй вершы і адправіла іх Д. Максімавіч для аўтарызацыі. У тыя гады паэзія класыкіні югаслаўскай літаратуры Дэсанкі Максімавіч яшчэ не перакладалася на ўкраінскую мову. Д. Максімавіч дасланыя пераклады прыйшліся па душы. Завязалася перапіска. Падборкі вершаў выбітнай сербскай паэткі ў перакладзе М. Львовіч пачалі з’яўляцца на старонках украінскіх рэспубліканскіх часопісаў, пасля ўвайшлі ў зборнік вершаў Д. Максімавіч «Лірика» (Кіеў, 1985). Апрача перакладаў Мая Львовіч сама пісала вершы па-сербску[8]. Адначасова з паэтычнай творчасцю і перакладніцкай дзейнасцю Мая Львовіч актыўна вяла і грамадскую. На яе кватэры часта збіраліся харкаўскія беларусы і беларусісты — на чале з дацэнткай універсітэту Аляксандрай Кавалёвай. Петка таксама рыхтавала ўкраінска-беларускі сінанімічны слоўнік[9].

Бібліяграфія

Зборнікі паэзіі

Зноскі

  1. К. М. Лагоза. Львович Майя Давидівна // Енциклопедія Сучасної України: електронна версія [вэб-сайт] / гол. редкол.: І. М. Дзюба, А. І. Жуковський, М. Г. Железняк та ін.; НАН України, НТШ. Київ: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2017. URL: http://esu.com.ua/search_articles.php?id=59706 (дата звернення: 11.03.2021).
  2. Святлана Зайцава, Лёс вясёлкі*(Памяці Маі Львовіч)*
  3. Олександра Ковальова, Крила ластівки, https://kharkiv-nspu.org.ua/archives/5863
  4. Адам Мальдзіс, Пяцімоўная паэтэса, БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ, 4.08.2015, https://www.sb.by/articles/pyats-mo-naya-paetesa.html
  5. Святлана Зайцава, Лёс вясёлкі(Памяці Майі Львовіч),http://pawet.net/ns/2015/30/%E2%84%96_30_(1233).html
  6. Адам Мальдзіс, Пяцімоўная паэтэса, БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ, 4.08.2015, https://www.sb.by/articles/pyats-mo-naya-paetesa.html
  7. Сувязістка творчых мацерыкоў — Сяргей Панізнік да юбілею Маі Львовіч,https://lit-bel.org/news/Suvyazstka-tvorchih-matseriko--Syargey-Panznk-da-yubleyu-Ma-Lyvovch-3780/ Архівавана 3 сакавіка 2021.
  8. Святлана Зайцава, Лёс вясёлкі(Памяці Майі Львовіч), http://pawet.net/ns/2015/30/%E2%84%96_30_(1233).html
  9. Адам Мальдзіс, Пяцімоўная паэтэса, БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ, 4.08.2015, https://www.sb.by/articles/pyats-mo-naya-paetesa.html
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 ліпеня
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі на ўкраінскую мову
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Перакладчыкі Украіны
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Шматмоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Харкаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Украінамоўныя паэты