wd wp Пошук:

Марыя ван Зант

Марыя ван Зант (англ.: Marie van Zandt; 1858-1919) — амерыканская оперная спявачка,

Біяграфія і творчасць

Марыя ван Зант нарадзілася 8 кастрычніка 1858 года ў горадзе Нью-Ёрку ў сям’і Джэні ван Зант (англ.: Jennie van Zandt), вядомай па працы ў міланскім тэатры Ла-Скала і Музычнай акадэміі Нью-Ёрка. Менавіта ў сям’і дзяўчынка атрымала першыя ўрокі музыкі, затым — навучанне ў Міланскай кансерваторыі, дзе яе вакальным педагогам стаў Франчэска Ламперці.

Яе дэбют адбыўся ў 1879 годзе ў італьянскім Турыне. Пасля ўдалага дэбюту Марыя ван Зант выступіла на сцэне Каралеўскага тэатра Ковент-Гардэн. Але, каб дамагчыся сапраўднага поспеху ў той час, трэба было дэбютаваць у Парыжы, таму Марыя заключыла кантракт з Апера-Камік і дэбютавала на парыжскай сцэне 20 сакавіка 1880 года ў оперы «Міньён» Амбруаза Тама. Неўзабаве спецыяльна для Марыі ван Зант Леа Дэліб напісаў оперу «Лакмэ»; прэм’ера адбылася 14 красавіка 1883 года.

Марыя ван Зант ўпершыню наведала Расію ў 1885 годзе і дэбютавала ў сталіцы Расійскай імперыі горадзе Санкт-Пецярбург на сцэне Марыінскага тэатра, у оперы «Лакмэ».

Магіла Ван Зант на могілках Пер-Лашэз

На сцэне Метраполітэн-Опера Марыя ван Зант дэбютавала ў ролі Аміны ў «Самнамбуле» Вінчэнца Беліні 21 снежня 1891 года.

У Францыі ван Зант пазнаёмілася і пасябравала з Маснэ. Яна прымала ўдзел у хатніх канцэртах, які праходзілі ў парыжскіх арыстакратычных салонах, напрыклад у спадарыні Лемер, у якой бывалі Марсель Пруст, Элізабет Грэфюль, Рэйнальда Ан, Каміль Сен-Санс.

Выйшаўшы замуж за графа Міхаіла Чарынава, Марыя ван Зант пакінула сцэну і жыла ў Францыі. Памерла 31 снежня 1919 года ў Канах. Пахавана на могілках Пер-Лашэз.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Marie Van Zandt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Marie van Zandt // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Канах
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 31 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных