wd wp Пошук:

Амбруаз Тама

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тама.

Шарль Луі Амбруаз Тама (фр.: Charles Louis Ambroise Thomas; 5 жніўня 1811, Мец — 12 лютага 1896, Парыж) — французскі кампазітар, пераважна оперны, член Інстытута Францыі, на працягу 25 гадоў дырэктар Парыжскай кансерваторыі.

З чатырохгадовага ўзросту Тама, выявіўшы музычныя здольнасці, пачаў займацца пад кіраўніцтвам свайго бацькі, таксама музыканта. У Парыжскай кансерваторыі быў вучнем Дурлена па гармоніі, Лесюэра па тэорыі кампазіцыі і Калькбрэнера па фартэпіяна; затым пражыў тры гады ў Італіі. Яго оперы «Міньён» (1866, паводле лібрэта Жуля Барб’е і Мішэля Карэ) і «Гамлет» (1868) абышлі ўсе першакласныя сцэны Еўропы. Напісаў таксама балеты «Цыганка» (1839), «Бэці» (1846) і «Бура» (1889), оперы «Раймон», «Песня летняй ночы», «Франчэска да Рыміні», кантаты, маршы, матэты, квінтэт, квартэты, накцюрны, хоры і інш.

З 1852 года Амбруаз Тама выкладаў у Парыжскай кансерваторыі, а з 1871 года з’яўляўся яе дырэктарам. Узначальваў камісію, па рэкамендацыі якой дзяржаўным гімнам Францыі была абвешчаная «Марсельеза». Сярод вучняў Тама — Жуль Маснэ.

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Charles Ambroise Thomas // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Ambroise Thomas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://cths.fr/an/savant.php?id=104839
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмартр
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1811 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мецы
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1896 годзе