wd wp Пошук:

Марозавіцкі сельсавет

Маро́завіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Марозавічы.

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Марозавічы шляхам вылучэння з адміністрацыйнага падпарадкавання Буда-Кашалёўскага пассавета населеных пунктаў: Атчаянны, Бадзёры, Беразіна, Берастоўка, Бушаўка, Ветка, Восаў, Вялікая Грыва, Галенкі, Гром, Дземідоўка, Зялёная Дуброва, Зялёны Дуб, Кавалёва, Кантаровічы, Марозавічы, Новая Буда, Новая Уза, Пабядзіцель, Папаратнае, Рэкорд, Славянец, Уборкі, Чарот і Ясакар, а таксама пералічэннем вёсак Беразоўка і Мігай з Недайскага сельсавета[1]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глазаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Глазаўка, Жытанежжа, Іванаўка, пасёлкі Васільеўка, Дзікава, Новы Свет, Чарняцін і Чырвоны Сцяг)[2].

Скасаваныя населеныя пункты

У склад Марозавіцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1969 года — пасёлак Гром, да 1976 года — пасёлкі Восаў і Галенкі, да 2020 года — пасёлак Новая Буда[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1209 чалавек[4], з іх 93,4 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  3. Решение Буда-Кошелёвского районного Совета депутатов 17 сентября 2020 г. № 154 Об упразднении сельского населенного пункта Буда-Кошелевского района(недаступная спасылка)
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Марозавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі