Но́вая Уза́[1] (трансліт.: Novaja Uza, руск.: Новая Уза) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.
У 4 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 40 км ад Гомеля.
На паўднёвай ускраіне рака Уза (прыток ракі Сож).
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассавета[2]. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).