Бадзёры[1] (трансліт.: Badziory, руск.: Бадёрый) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.
У 5 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 44 км ад Гомеля.
Побач аўтадарога Буда-Кашалёва — Уваравічы.
Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассавета[2]. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).