wd wp Пошук:

Жытанежжа

Жытане́жжа[1] (трансліт.: Žytaniežža, руск.: Житонежье) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Глазаўскага сельсавета[2].

Каля вёскі найвышэйшы пункт раёна (157 м).

Геаграфія

Размяшчэнне

У 12 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка

Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Губічы — Буда-Кашалёва.

Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. З 1884 года працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 4 вятракі, у Недайскай воласці Гомельскага павета. У 1909 годзе 926 дзесяцін зямлі. У 1912 годзе пабудаваны будынак і пачаліся заняткі ў земскай школе.

У 1925 годзе ў Недайскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Трактар», працавалі гамарня, вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 28 лістапада 1943 года вызвалена ад захопнікаў. На фронце загінулі 72 жыхара вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка).

Да 16 снежня 2009 года ў складзе Глазаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
  3. Решение Гомельского облсовета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области»(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Марозавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі