wd wp Пошук:

Дзікава

Дзі́кава[1] (трансліт.: Dzikava, руск.: Диково) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 11 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 50 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўначы меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе Губічы - Буда-Кашалёва.

Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса “Новае жыццё” (цэнтр — вёска Глазаўка).

Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Глазаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Марозавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна