Дземідо́ўка[1] (трансліт.: Dziemidoŭka, руск.: Демидовка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.
У 4 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Планоўка складаецца з прамалінейнай, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыціх землях. У 1930 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 15 жыхароў вёскі. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассавета[2]. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).