wd wp Пошук:

Маргарыта Войтэс

Маргарыта Во́йтэс (эст.: Margarita Voites; нар. 30 кастрычніка 1936, Масква) — эстонская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Народная артыстка СССР (1979).

Біяграфія

Нарадзілася 30 кастрычніка 1936 года ў Маскве. Дзяцінства правяла ў Новасібірску.

Пасля вяртання сям’і ў Эстонію скончыла сярэднюю школу № 2 (цяпер гімназія імя М. Хярмы) у Тарту і паступіла ў Тартускі ўніверсітэт на бібліяграфічны факультэт. У 1957 годзе дэбютавала на сцэне ўніверсітэцкага тэатра ў аперэце І. Кальмана «Фіялка Манмартра». Не скончыўшы ўніверсітэт, пасля вучобы ў музычнай школе і падрыхтоўчых курсаў, паступіла ў Талінскую кансерваторыю (клас Л. Саўль), якую скончыла 1964 годзе.

З 1964 года салістка тэатра «Ванемуйнэ» ў Тарту. Член КПСС з 1966 па 1991. З 1969 па 1990 год салістка Эстонскага тэатра оперы і балета ў Таліне.

Маргарыты Войтэс першая эстонская спявачка, якая была запрошана ў 1973 годзе спяваць у Вялікім тэатры ў Маскве і даць сольны канцэрт у Цэнтральнай канцэртнай зале «Расія». Гастралявала па многіх гарадах СССР і за мяжой, выступала ў такіх странах як Чэхаславакія, Румынія, Балгарыя, Германія, Венгрыя, Фінляндыя, Італія, Кіпр, Мальта, Швейцарыя, Японія, Індыя, Канада, Шры-Ланка, Швецыя.

30 кастрычніка 2006 годзе ў канцэртнай зале «Эстонія» ў Таліне адбыўся гала-канцэрт у гонар 70-летняга юбілею спявачкі.

У 2008 годзе абрана ганаровым членам Саюза акцёраў Эстоніі.

Творчасць

Сярод партый у операх: Канстанца («Выкраданне з сераля» В. А. Моцарта), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж. Вердзі), Нарына, Лючыя («Дон Паскуале», «Лючыя дзі Ламермур» Г. Даніцэці), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Альцына («Альцына» Г. Ф. Гендэля); у аперэтах: Віялета («Фіялка Манмартра» І. Кальмана), Адэль («Лятучая мыш» І. Штрауса). Выступае як камерная спявачка. Партнёрамі Маргарыты Войтэс па сцэне былі Георг Отс, Хендрык Крум, Іва Куўск і іншыя.

Асаблівае месца ў яе рэпертуары ў апошнія гады набыў духоўны спеў, запісы якога былі зроблены ў 2005 годзе і выйшлі на кампакт-дыску «Авэ Марыя».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнай оперы «Эстонія»
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Эстонскай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Эстоніі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі аперэты
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Постаці тэатра «Ванемуйнэ»
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Эстоніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай зоркі 3 класа
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Эстоніі
Катэгорыя·Актрысы СССР
Катэгорыя·Народныя артысты Эстонскай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Актрысы Эстоніі