wd wp Пошук:

Майкл Хоар

Томас Майкл Хоар (альбо Хор) (англ.: Thomas Michael Hoare; 17 сакавіка 1919, Калькута, Брытанская Індыя2 лютага 2020[4], Дурбан, ПАР); шырока вядомы пад мянушкай Mad MikeВар’ят Майк, Шалёны Майк) — брытанскі ваенны, а пазней паўднёваафрыканскі найміт ірландскага паходжання; актыўны ўдзельнік кангалезскіх войнаў 1960-х. Таксама вядомы як арганізатар няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту на Сейшэльскіх Астравах у 1981 годзе.

Сваю мянушку атрымаў за жорсткае падаўлення пракамуністычнага паўстання ў Конга ад радыёперадач Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, дзе яго нават называлі «шалёны сышчык». Мянушка прыжылася, і спадабалася самаму найміту[5].

Біяграфія

Ранняе жыццё

Хоар нарадзіўся ў 1919 годзе ў Індыі, калі яна яшчэ была брытанскай калоніяй, у сям’і лоцмана-ірландца. Калі Майкл быў яшчэ маленькім, яго сям’я перабралася ў Брытанію. У выніку жыў і вучыўся ён у горадзе Плімут. Пасля школы атрымаў у каледжы прафесію бухгалтара, аднак потым вырашыў стаць ваенным[6].

Ваенная служба

Не здолеўшы паступіць у Каралеўскую ваенную акадэмію, Майкл сышоў на службу ў армейскі рэзерв. Ва ўзросце 20 гадоў, на пачатку Другой сусветнай вайны, Хоар стаў часткай дабравольніцкага палка Лонданскіх ірландскіх стралкоў.

За гады Другой сусветнай ён паспеў паслужыць у некалькіх карпусах, у тым ліку разведчыкам ў каралеўскіх бранятанкавых войсках. Майкл зарэкамендаваў сябе як добры салдат. Ён удзельнічаў у Бірманскай кампаніі 19421943 гадоў, калі Японія спрабавала захапіць частку Паўднёва-Усходняй Азіі. Пасля таго як Бірма была канчаткова адбітая ў 1944-м, Хоар атрымаў званне капітана. Да канца Другой сусветнай ён даслужыўся да маёра.

Пасля вайны Хоар вырашыў выйсці на пенсію і асесці ў Паўднёва-Афрыканскім Саюзе. Ён адкрыў некалькі бухгалтарскіх кантор. Адначасова Хоар узначаліў мясцовы яхт-клуб, займаўся арганізацыяй сафары і здзейсніў некалькі мотапрабегаў праз Афрыку[7].

Найміцтва

Да 1961 году яму надакучыла мірнае жыццё і Хоар вырашыў вярнуцца да вайны. Ён залучыўся ў войскі Маіза Чомбэ, лідара сепаратысцкага руху дзяржавы Катанга на поўдні Рэспублікі Конга (будучая ДРК).

Хоар камандаваў падраздзяленнем «Каманда 4» і стараўся перашкодзіць разгром сепаратыстаў, а пасля заканчэння тэрміну кантракта вярнуўся ў ПАР. У 1963 году катангскія сілы пацярпелі паразу, тэрыторыю вярнулі пад уладу цэнтральнага ўрада Конга.

Зрэшты, першы досвед працы наймітам быў для Хоара удалым, бо яго заслугі не забыўся Чомбэ. Калі палітык у 1964-м стаў прэм’ер-міністрам Конга, ён зноў наняў байца. На гэты раз Майк дапамагаў змагацца супраць левага руху паўстанцаў Сімба. Хоар для новай працы сабраў каманду наймітаў, вядомую як падраздзяленне «Каманда 5». Яна стала самай баяздольнай часткай урадавай арміі. Усяго за два гады найміты змаглі выматаць паўстанцаў, спынілі некалькі іх нападаў на еўрапейскае насельніцтва і ў выніку дапамаглі канчаткова здушыць паўстанне Сімба[8][9][10].

Пасьля звяржэньня Чомбэ ў 1965-м Хоар спрабаваў пачаць мяцеж у Катанга, аднак ён быў падаўлены. Затым Майку прапаноўвалі працу ў Биафре (самаабвешчанай дзяржавы ў Нігерыі), Анголе, Мазамбіку і Радэзіі, але ў выніку прапаноў стала менш. У 1970-м Хоар пераехаў у Сінгапур, дзе паспрабаваў сабраць групу ў пяць тысяч чалавек, каб спыніць чырвоных кхмераў ў Камбоджы, аднак знайсці добраахвотнікаў не ўдалося. У выніку ён зноў вярнуўся ў Дурбан, хоць працягваў перыядычна даваць кансультацыі ў сферы паслуг наймітаў[11].

У ПАР Хоар купіў 23-метровую яхту, на якой некалькі гадоў плаваў па Міжземным моры разам з сям’ёй[5].

Спроба путчу на Сейшэльскіх Астравах

Калі да ўлады на Сэйшэлах прыйшлі сацыялісты, то Хоар пачаў планіроўку дзяржперавароту. Ён сабраў для працы групу з паўсотні вопытных наймітаў.

У канцы лістапада 1981 года ў Сейшэльскія аэрапорце Пуанта-Лару прызямліўся рэйс з Свазіленда. На яго борце пад выглядам спартсменаў-рэгбіста знаходзіліся найміты Хоара. У іх у торбах былі схаваныя зброя. Тых яшчэ чакалі дапамога з мора — да іх павінны былі далучыцца дэсантнікі.

Аднак план праваліўся практычна адразу, боадзін з наймітаў быў нецвярозы і прыцягнуў да сябе ўвагу, пасля чаго ў яго знайшлі зброю. Пачалася перастрэлка, прыхільнікі Хоара забарыкадаваліся ў аэрапорце. Яны хацелі прарвацца на бліжэйшую ваенную базу, аднак не змаглі гэтага зрабіць, затое захапілі індыйскі пасажырскі самалёт і на ім вярнуліся ў ПАР, дзе іх затрымалі і прад’явілі суду[5].

Апошнія гады жыцця

Пасля вызвалення ён разам з другой жонкай з’ёхаў у маленькую вёску на паўднёвым захадзе Францыі. А ў 2009-м Хоар вярнуўся ў ПАР. Там ён напісаў некалькі кніг мемуараў. Сярод іх — «Найміт», «Дарога на Каламата», «Воіны Конга» і «Сейшэльскія афера».

2 лютага 2020 году Майкл Хоар памёр ва ўзросце ста гадоў[4].

Ацэнкі

Майкл Хоар стаў адным з сімвалаў наёмніцтва і лакальных канфліктаў другой паловы XX стагоддзя. Супрацьстаялы бок фармаваў яго вобраз як «платнага забойцы» і «расіста-галаварэза». У заходнім грамадстве яго рэпутацыя падрываліся пражываннем у ПАР, што трактавалася як падтрымка ізаляванага ў свеце рэжыму апартэіду. Моцным ударам па рэпутацыі Хоара стаў правал акцыі на Сэйшэлах.

У той жа час аб’ектыўная характарыстыка Майкла Хоара не будзе поўнай без уліку яго ўдзелу ў Другой сусветнай вайне на баку антыгітлераўскай кааліцыі і яго ролі ў спыненні расавага тэрору ў ходзе кангалезскай вайны.

Зноскі

  1. http://guardsmagazine.com/bookreviews/2019Summer/02%20Mad%20Mike.html
  2. 1 2 https://www.bbc.com/afrique/region-51354761
  3. ‘Mad Mike’ Hoare, ex-accountant who became world-famous mercenary, dies aged 100 // CNN — 2020. Праверана 27 снежня 2021.
  4. 1 2 Mad Mike Hoare, the Legend Has Died Архівавана 3 лютага 2020.
  5. 1 2 3 Бешеный Майк // Lenta.ru, 9 февраля 2020
  6. Mad Mike Hoare ‘The Legend’. A Biography By Chris Hoare
  7. ‘Mad Mike’ Hoare: The Legend. Summary of presentation by Chris Hoare, his son / To the Military History Society, Durban
  8. История трех наемников
  9. Mike Hoare′s Adventures in Africa. Boulder, CO: Paladin Press (2010).
  10. Майор Майк Хоар (Major Mike Hoare). Война в Конго 1964-67 гг. Архівавана 26 чэрвеня 2020.
  11. Леонид Кузнецов. «Дикие гуси» на мутной воде. М. «Молодая гвардия», 1980.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калькуце
Катэгорыя·Памерлі ў Квазулу-Натал
Катэгорыя·Стагадовыя доўгажыхары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Антыкамуністы
Катэгорыя·Яхтсмены
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Найміты
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе