wd wp Пошук:

Чырвоныя кхмеры

Сцяг Дэмакратычнай Кампучыі, таксама сцяг Чырвоных Кхмераў. На сцягу намаляваны Ангкор-Ват.

«Чырво́ныя кхме́ры» (фр.: Khmers rouges, кхмер.: ខ្មែរក្រហម) — неафіцыйная назва членаў Камуністычнай партыі Кампучыі, якая стаяла на мааісцкіх пазіцыях.

«Палі смерці» — Мемарыял ахвяр рэжыму «чырвоных кхмераў» у раёне населенага пункта Т'энг'аек каля Пнампеня. Тут праводзіліся масавыя пакаранні смерцю

Напачатку партыя ўваходзіла ў Нацыянальны адзіны фронт Камбоджы (НАФК), створаны ў 1970 Нарадомам Сіанукам у Кітаі. Пасля таго як атрады НАФК занялі сталіцу Камбоджы Пнампень (1975), уладу ў краіне захапілі «Чырвоныя кхмеры», а іх лідар Пол Пот стаў прэм’ер-міністрам. У 1976 Нарадома Сіанука прымусілі пайсці ў адстаўку. У 1976 краіна стала называцца Дэмакратычная Кампучыя. У час праўлення «Чырвоных кхмераў» быў устаноўлены жорсткі рэжым тэрору і генацыду (за няпоўныя 4 гады ад голаду і рэпрэсій загінула каля 3 млн. чал.). У снежні 1978 праціўнікі Пол Пота, якія аддзяліліся ад «Чырвоных кхмераў», стварылі Аб’яднаны фронт выратавання Кампучыі (АФВК), падтрыманы В’етнамам. Са студзеня 1979 «Чырвоныя кхмеры» адхілены ад улады, але працягвалі партызанскую барацьбу супраць новага ўрада і в’етнамскіх войск. Пасля перамогі Нарадома Сіанука на выбарах 1993 («Чырвоныя кхмеры» байкатавалі выбары) і смерці Пол Пота (1998) урадавыя войскі Хун Сена выцеснілі рэшткі партызан у горныя раёны і рассеялі іх.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чырвоныя кхмеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Партызанскія рухі
Катэгорыя·Гісторыя Камбоджы
Катэгорыя·Мааізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Генацыд