wd wp Пошук:

Паўстанне Сімба

Паўстанне Сімба (суахілі: Simba — леў) — антыўрадавы выступ плямёнаў паўночна-ўсходняга Конга ў 19641965 гадах. Адбывалася паралельна з паўстаннем у Квілу П’ера Мулеле, паплечніка забітага Патрыса Лумумбы.

У гады халоднай вайны любы антыкапіталістычны выступ трактаваўся як прасавецкі, таму СССР аказаў паўстанцам ваенную дапамогу. 4 жніўня 1964 мяцежнікі атрымалі буйную перамогу, захапіўшы Стэнлівіль. Аднак зверствы ў адносінах да мірнага насельніцтва (вынішчэнне белых і адукаваных чорных конгалезцаў) прывяло да таго, што супраць паўстанцаў пачалася міжнародная аперацыя «Чырвоны Цмок». Сутнасць аперацыі заключалася ў высадцы групы бельгійскіх дэсантнікаў пры падтрымцы амерыканскай авіяцыі. Эфект нечаканасці дазволіў дэсантнікам без страт у асабістым складзе вызваліць практычна ўсіх закладнікаў. Таксама неацэнную падтрымку аказала группа наймітаў Commando-5 пад камандаваннем Майка Хоара.

Вялікую ролю ў падаўленні паўстання згулялі прэм’ер-міністр Маіз Чомбэ, на той момант які кіраваў краінай, Майк Хоар — камандзір падраздзялення белых наймітаў «Коммандо 5», Мабуту Сесе Сека — генерал кангалезскай нацыянальнай арміі (фр.: Armée nationale congolaise) (будучы дыктатар), Жан Шрам — камандзір падраздзялення бельгійскіх наймітаў і катангцаў (былая жандармерыя Катанга) — «Каманда 6».

Зноскі

  1. Mujaju, 1987, p. 484
  2. Chronology of the Democratic Republic of Congo/Zaire (1960-1997). Mass Violence and Resistance - Research Network. Paris Institute of Political Studies (25 студзеня 2016).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гісторыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Катэгорыя·Кангалезскі крызіс
Катэгорыя·Войны ЗША
Катэгорыя·Войны Бельгіі
Катэгорыя·Халодная вайна
Катэгорыя·Войны Кубы
Катэгорыя·Войны СССР