wd wp Пошук:

Магераўка

Ма́гераўка[1] (трансліт.: Mahieraŭka, руск.: Магеровка) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Зубаўскага сельсавета.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Якаўлевіцкага сельсавета[2].

Гісторыя

Паводле фундуша ад 30 чэрвеня 1592 года граф на Шклове і Мышы Аляксандр Іванавіч Хадкевіч запісаў на ўтрыманне плябана толькі што збудаванага ў Шклове касцёла 3 вёскі: Лешчу, Магераўку і Турлаі, якія ад 1623 года перайшлі ва ўласнасць Шклоўскага дамініканскага кляштара.[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10.10.2013 N 292 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области» Архівавана 5 лютага 2016.
  3. РДГА у Санкт-Пецярбургу, ф. 1400, воп. 2, спр. 143, с. 126.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Аршанскага раёна
Зубаўскі сельсавет