Стара́я Мыш[1] (трансліт.: Staraja Myš, руск.: Старая Мышь) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 12 км на паўночны захад ад Баранавіч, на р. Мышанка.
Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 стагоддзя пад назвай Мыш, велікакняжацкая (дзяржаўная) уласнасць. З 1568 года ўладанне Яна Караля Хадкевіча, які недалёка ад паселішча, на правым беразе р. Мышанка, пабудаваў Мышскі замак. Замкавыя ўмацаванні былі пазначаны на карце ВКЛ 16 ст. Разбураны ў 1654 годзе ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 гг.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губерняў.
На пачатку 20 стагоддзя маёнтак Старая Мыш, у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, 11 двароў, 128 жыхароў. Побач з маёнткам знаходзілася сяленне Мыш: 2 двары, 11 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польшчы, фальварак Старая Мыш у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 5 землякоў.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[2].
Гарадзішча перыяду сярэднявечча (XVI стагоддзе), за 0,1 км на поўдзень вёскі, на правым беразе р. Мышанка — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000067шыфр 113В000067
Бровар і спіртапрыёмнік