wd wp Пошук:

Зубаўскі сельсавет

Зу́баўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Зубава.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Якаўлевіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Засценкі, Казловічы 1, Казловічы 2, Лешча, Люціны, Лямна, Магераўка, Раманоўка, вёска Якаўлевічы, пасёлак Якаўлевічы)[1]. 18 сакавіка 2014 года вёска Лешча перайменавана ў Малую Лешчу[2].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (7 населеных пунктаў) — 762 чалавекі[3], з іх 92,8 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,6 % — азербайджанцы, 0,7 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  2. Решение Оршанского районного Совета депутатов от 18 марта 2014 г. № 259 О переименовании деревни Леща Зубовского сельсовета Оршанского района
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Копыскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Зубаўскі сельсавет