wd wp Пошук:

Якаўлевіцкі сельсавет

Я́каўлевіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Якаўлевічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Якаўлевічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР. З 15 ліпеня 1935 года Якаўлевічы набылі статус рабочага пасёлка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 10 сакавіка 1954 года статус Якаўлевіч паніжаны да вёскі. 16 верасня 1960 года ў склад Панізоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Марозава, Сцяпкова і Чарное)[1]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Зубаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 978 чалавек[3], з іх 93,9 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: Засценкі, Казловічы 1, Казловічы 2, Лешча, Люціны, Лямна, Магераўка, Раманоўка, вёска Якаўлевічы, пасёлак Якаўлевічы).

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Копыскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе