Турлаі — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, у складзе Барздоўскага сельсавета.
Размешчана за 17 км на паўднёвы ўсход ад Оршы. Побач вёсцы праходзіць аўтадарога Крычаў — Орша — Лепель (Р15) і чыгунка Крычаў - Орша.
Паводле фундуша ад 30 чэрвеня 1592 года граф на Шклове і Мышы Аляксандр Іванавіч Хадкевіч запісаў на ўтрыманне плябана толькі што збудаванага ў Шклове касцёла 3 вёскі: Лешчу, Магераўку і Турлаі, якія ад 1623 года перайшлі ва ўласнасць Шклоўскага дамініканскага кляштара.[3]