Ма́гераўка[1] (трансліт.: Mahieraŭka, руск.: Магеровка) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Зубаўскага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Якаўлевіцкага сельсавета[2].
Паводле фундуша ад 30 чэрвеня 1592 года граф на Шклове і Мышы Аляксандр Іванавіч Хадкевіч запісаў на ўтрыманне плябана толькі што збудаванага ў Шклове касцёла 3 вёскі: Лешчу, Магераўку і Турлаі, якія ад 1623 года перайшлі ва ўласнасць Шклоўскага дамініканскага кляштара.[3]