wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Хадкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Хадкевіч і Аляксандр Хадкевіч.

Аляксандр Іванавіч Хадкевіч (каля 1475 — 28 мая 1549) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат. Ваявода новагародскі (з 1544), канюшы надворны літоўскі (з 1502), маршалак гаспадарскі (1506—1509, 1511—1547). Пачынальнік узвышэння роду Хадкевічаў.

Трымаў Пунскае (1506), Берасцейскае (1529) ды Кнышынскае (1530) староствы.

Біяграфія

З магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Івана Хадкевіча і князёўны Агнешкі-Сафіі Бельскай.

Праз маці стрыечны пляменнік братоў Ягайлавічаў – вялікага князя Аляксандра, караля польскага Ян Ольбрахта і вялікага князя Жыгімонта Старога. Меў дзвюх сясцёр – Аграфену і Якумілу.

Меў вялізныя зямельныя ўладанні ў паўночна-ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага з цэнтрам у Гарадку. У 1498 годзе са смаленскім епіскапам Іосіфам Солтанам заснаваў праваслаўны манастыр у Гарадку, але ў 1502 годзе манахі з’ехалі ў Сухі Груд.

Пасля мецяжа Глінскіх пазбаўлены ўрадаў і кінуты ў вязніцу за іх падтрымку, але неўзабаве вызвалены.

Аляксандр Хадкевіч пабудаваў у 1510—1511 гадах Супраслеўскі манастыр. Канстанцінопальскі патрыярх Ерамія II Транас выдаў адмысловы эдыкт з дазволам на яго заснаванне. Першай у манастыры была пахавана маці Аляксандра Хадкевіча.

11 мая 1513 года ажаніўся з князёўнай Васілісай з роду Яраславічаў. У шлюбе меў трох сыноў, што запачаткавалі тры галіны роду Хадкевічаў: Гераніма, Рыгора (абодва каля 1505 года, Вільня) і Юрыя (1515, Трокі); таксама сына Івана, які памёр маладым, дачок Соф’ю (1517, Вільня), якая была замужам за падчашым Станіславам Кезгайлам, а потым за канюшым Ярашам Карыцкім; і Аляксандру — замужам за Паўлам Сапегам.

Пасля смерці пахаваны разам з жонкай у Супраслеўскім манастыры.

Радавод

Хадкевіч
Хадкевіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Геранім
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян Караль
 
 
Ганна Схаластыка
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Геранім
 
Ян
 
 
Аляксандр
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандр
 
 
Ходзька
 
Іван
 
Аляксандр
 
 
Рыгор
 
 
Андрэй
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандра
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Канстанцін
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сафія
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый
 
 
Юрый
 
 
 
 
 
 
Ян Казімір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Геранім
 
Крыштаф
 
 
Аляксандр Крыштаф
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гальшка
 
 
 
 
 
 
Геранім Караль
 
 

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Старосты кнышынскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Ваяводы новагародскія
Катэгорыя·Старосты пунскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры
Катэгорыя·Хадкевічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1475 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1549 годзе
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Памерлі 28 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумара тома
Катэгорыя·Хадкевічы
Катэгорыя·Старосты берасцейскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных