wd wp Пошук:

Ліпініцкі сельсавет

Лі́пініцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Ліпінічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Будалюшаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Буда Люшаўская, Любавін, Новы Любавін, Слабада Люшаўская, Хмяльное, Шутнае і пасёлкі Зарэчча, Перагрузачны, Рошча)[1].

Склад

У склад Ліпініцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1969 года — пасёлак Пад’ясень, да 1982 года — пасёлак Пяцідворка, да 1989 года — пасёлак Барок, да 1997 года — пасёлкі Дубраўка і Зялёная Рошча.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 947 чалавек[2], з іх 96,1 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 1,1 % — армяне[3].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. — С. 431.
  5. 1 2 Мастера слова. Афіцыйны сайт Буда-Кашалёўскага выканкама Архівавана 21 красавіка 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Ліпініцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе