У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоўскі. Антон Ігнатавіч Казло́ўскі[1] (28 ліпеня 1899 — 27 лютага 1972) — вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчых раслін, доктар сельскагаспадарчых навук (1955), прафесар (1956).
Нарадзіўся ў вёсцы Шутнае (зараз у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1924 годзе скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева. З 1958 г. працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства.
Вучонаму належаць навуковыя працы па пытаннях вытворчасці кармоў, агратэхніцы вырошчвання, селекцыі і насенняводстве цукровых буракоў. З’яўляецца аўтарам чатырох сартоў кармавых караняплодаў[1].
Сярод апублікаванага: