wd wp Пошук:

Будалюшаўскі сельсавет

Будалю́шаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Буда Люшаўская.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Буда-Люшаўскі сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Любавінскага сельсавета[1]. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ліпініцкага сельсавета[2].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Буда Люшаўская, Любавін, Новы Любавін, Слабада Люшаўская, Хмяльное, Шутнае і пасёлкі Зарэчча, Перагрузачны, Рошча. Таксама ў склад сельсавета ўваходзілі: да 1947 года — пасёлак Сталіна, да 1963 года — пасёлак Калініна (да 1937 года імя Бухарына), да 1969 года — пасёлак Асінаўка.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 671 чалавек[3], з іх 93,9 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,9 % — армяне, 0,7 % — лезгіны[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе