wd wp Пошук:

Новы Любавін

Но́вы Любаві́н[1] (трансліт.: Novy Liubavin, руск.: Новый Любовин) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 15 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 63 км ад Гомеля, 8 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Будынкі драўляныя сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з вёскі Любавін. У 1925 годзе ў Любавінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас, працавала кузня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 9 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Буда-Люшаўская).

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Будалюшаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ліпініцкі сельсавет