wd wp Пошук:

Лудза

Лудза (лат.: і латг.: Гук Ludza), да 1920 года Люцын (польск.: Lucyn) — невялікі горад у Латгаліі на ўсходзе Латвіі. Насельніцтва 10247 чалавек (2004). Горад перасякае траса міжнароднага значэння Рыга — Масква. Чыгуначная станцыя на лініі Рэзэкнэ — Вялікія Лукі.

Гісторыя

Гарадскі герб з Пагоняй, 1843 г.

Сярэднявечча

Сустракаецца інфармацыя, пра першую згадку Лудзы Іпацьеўскім летапісам пад 1174 года як горада Лучын. Аднак, Лучын адназначна названы летапісам горадам у Смаленскай зямлі і тоесны Лудзе быць не можа.

Да 1399 года тут пабудаваны замак, фарпост Лівонскага ордэна на ўсходзе.

У 1481 годзе войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі і зруйнавалі замак, ён быў адноўлены толькі ў 1525 годзе, а ў 1552 годзе зноў зруйнаваны маскоўцамі.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

30 жніўня 1559 года Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Люцын увайшоў ва ўтворанае Задзвінскае княства. У часы Інфлянцкай вайны (1558—1582) мястэчка наведаў кароль і вялікі князь Стэфан Баторы, па загаду якога замак умацавалі і размясцілі ў ім тысячную залогу. З XVI ст. тут існаваў драўляны касцёл (упамінаецца ў 1599 годзе).

У 1677 годзе Люцын увайшоў у склад Інфлянцкага ваяводства. У 1687 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касцёл (згарэў у 1736 годзе, адбудаваны ў 1738 годзе).

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Люцын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам Люцынскага павета Віцебскай губерні[4]. У 1777 годзе ён атрымаў статус горада ад расійскай імператрыцы Кацярыны II. 21 верасня 1781 года афіцыйна зацвердзілі гарадскі герб Люцына з Пагоняй[5]. На 1881 год у горадзе было 754 будынкі, дзейнічалі касцёл, лютэранская кірха, царква, сінагога і 4 іўдзейскія малітоўныя дамы.

У Першую сусветную вайну 22 лютага 1918 года Люцын занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Люцын увайшоў у склад Беларускай ССР[6]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі горад Латвіі. У 1922—1925 гадах у горадзе дзейнічала Люцынская дзяржаўная беларуская гімназія.

У 1940 годзе Лудза апынулася ў складзе Латвійскай ССР. У Другую сусветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 23 ліпеня 1944 года горада знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 2009 годзе Лудза стала цэнтрам края.

Насельніцтва

Культура

Дзейнічае Лудзенскі краязнаўчы музей.

Славутасці

Галерэя

Вядомыя асобы

У Лудзе пахаваная беларуская пісьменніца Вольга Нікановіч-Сахарава (1884—1943).

Зноскі

  1. Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
  2. Кніга паштовых індэксаў Латвіі - красавік 2011 (лат.)
  3. Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі - 16 лютага 2011 (лат.)
  4. Manteuffel G. Lucyn // Słownik geograficzny… T. V. — Warszawa, 1894. S. 462.
  5. Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Первое. Том XXI. — СПб, 1830. С. 271.
  6. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
  7. Przegląd Powszechny. Nr. 1, 1884. S. 34.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лудзенскі край
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Лудза
Катэгорыя·Гарады Латвіі