wd wp Пошук:

Рэзэкнэ

Рэ́зэкнэ (лат.: Rēzekne, латг.: Rēzne, бел.: Рэжыца) — горад у Латвіі. Да 1917 і ў 1944—1945 г. афіцыйная назва Рэжыца. «Сэрца Латгаліі», пабудаваны на сямі пагорках. Знаходзіцца на ўсходзе Латвіі, за 238 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі. Адзін з самых буйных транспартных вузлоў ў Латвіі, а таксама эканамічны, культурны і адукацыйны цэнтр краіны.

Гісторыя

Горад узнік на месцы латгальскага ўмацавання IX—XIII стагоддзяў пасля яго зруйнавання Лівонскім Ордэнам. Рыцары Ордэна пабудавалі новы замак, ад якога да цяперашняга часу засталіся толькі рэшткі. Упершыню Рэзэкнэ згадваецца ў 1285 годзе пад назвай Rositten (Розітэн).

У 1582 годзе, згодна з Ям-Запольскім мірам, які быў падпісаны ў выніку Лівонскай вайны, Рэзэкнэ апынуўся ў складзе Рэчы Паспалітай. У XVII стагоддзі горад атрымаў Магдэбургскае права.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Рэжыца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, спярша ў Пскоўскай губерні, з 1776 у Полацкай губерні, а з 1802 — у Віцебскай губерні. У 1772 годзе стала цэнтрам павета і ў 1773 годзе яна атрымала статус горада.

У пачатку XX стагоддзя ў Рэжыцы развіваецца прамысловасць, горад расце. У 1914 годзе колькасць насельніцтва склала 23 тысячы чалавек. У 1917 годзе горад прымае Першы з’езд латышоў і латгалаў. З атрыманнем Латвіяй незалежнасці, Рэзэкнэ стаў цэнтрам латгальскай культуры.

Насельніцтва

Па стане на 2016 год насельніцтва Рэзэкнэ складала 31 216 чалавек.

Нацыянальны склад

Па стане на 2018 год нацыянальны склад жыхароў Рэзэкнэ выглядаў наступным чынам[1]:

Славутасці

Руіны замка

Вядомыя асобы

Галерэя

Зноскі

  1. Iedzīvotāju skaits pašvaldībās pēc nacionālā sastāva Архівавана 24 верасня 2020. (лат.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Рэзэкнэ
Катэгорыя·Гарады Латвіі