wd wp Пошук:

Леон Казлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоўскі.

Леон Казлоўскі (польск.: Leon Tadeusz Kozłowski; 6 чэрвеня 189211 мая 1944 года) — польскі палітык, прэм’ер-міністр Польшчы.

Біяграфія

З 1917 года — сябар Польскай вайсковай арганізацыі. Ваяваў добраахвотнікам у польска-бальшавіцкую вайну. У 1921-1931 і 1935-1939 гадах быў прафесарам археалогіі Універсітэта Яна Казіміра ў Львове.

З 1926 года пасля Майскага перавароту арганізаваў у Львове Саюз мадэрнізацыі Рэчы Паспалітай. З 1928 года — актывіст Беспартыйнага блоку супрацоўніцтва з урадам. У 1928-1935 гадах быў дэпутатам Сейма, а ў 1935-1939 гадах — сенатарам. Ва ўрадзе быў міністрам сельскай гаспадаркі (1930-1932) і намеснікам міністра фінансаў (1932-1933). У перыяд з 15 мая 1934 года па 28 сакавіка 1935 года быў прэм’ер-міністрам. Ён быў ініцыятарам стварэння лагера ў Бярозе Картускай. Пасля смерці Пілсудскага лічыўся прыхільнікам Валерыя Славэка і «левым» у так званай «групы палкоўнікаў». У 1937-1938 гадах належаў да Лагеру нацыянальнага аб’яднання. У маладосці быў масонам, звязаны з Вялікай нацыянальнай ложай Польшчы, пазней летам 1938 года быў аўтарам адной з самых вядомых антымасонскіх кампаній у гісторыі Другой Польскай Рэспублікі.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны 26 верасня 1939 года быў арыштаваны НКУС ў Львове і зняволены ў турму, адкуль перавезены ў Маскву, дзе ён быў прысуджаны да смяротнага пакарання, аднак прысуд не быў прыведзены ў выкананне. Пасля вызваленьня ў выніку пакту Сікорскага-Майскага далучыўся да арміі генэрала Уладзіслава Андэрса, дзе займаўся ў асноўным адміністрацыйнай працай. Пры нявысветленых абставінах ён пакінуў польскія войскі і восенню 1941 года каля Тулы апынуўся на нямецкім баку фронту.

Абвінавачаны ў спробе весці перамовы з Германіяй спачатку ў Варшаве, а затым у Берліне аб стварэнні сумеснага польскага ўрада і супрацоўніцтва з нямецкай прапагандай адносна сітуацыі ў СССР. Завочна асуджаны палявым судом арміі Андэрса да расстрэлу за здраду, хоць ёсць сур’ёзныя сумневы ў законнасці гэтага рашэння.

Быў інтэрнаваны ў Берліне ў гатэлі “Alemannia”. За працу ў мясцовым музеі, дзе ён мог займацца навуковай працай, быў узнагароджаны высокім месячным заробкам. Памёр ад сардэчнага прыступу або ад атрыманых раненняў 11 мая 1944 года падчас або пасля бамбардавання саюзнікамі Берліна.

Як археолаг, ён быў прадстаўніком так званай неаўтахтоннай школы, гаворачы, што славяне сяліліся на землях паміж Одрай і Віслай яшчэ ў бронзавым веку, а іх вытокі паходзяць ад людзей лужыцкай культуры. Перад вайной друкаваў навуковыя працы з старажытнай гісторыі Польшчы. Ён таксама напісаў успаміны пра зняволенне, знаходжанне ў арміі Андэрса і ўцёкі ў Германію. Быў членам-карэспандэнтам Польскай акадэміі навукі1935 года).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124861784 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Leon Tadeusz Kozłowski // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. 1 2 Leon Kozłowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124861784 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 27 мая 2021.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124861784 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 11 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свентакшыскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа венгерскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Хрыста
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных