wd wp Пошук:

Ланды

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Ла́нды (англ.: Lundy, вал.: Ynys Wair) — найбуйнейшы востраў Брыстальскага заліва. Уваходзіць у склад графства Дэваншыр (Вялікабрытанія). Агульная плошча — 4,45 км². Насельніцтва (2007 г.) - 28 чал.

Геаграфія

Востраў Ланды месціцца ў заходняй частцы Брыстальскага заліва за 17,9 км ад паўночна-заходняга ўзбярэжжа Дэваншыра, за 47 км ад паўднёвага ўзбярэжжа Уэльса. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 4,89 км. Найбольшая шырыня на поўдні — 1,66 км.

Суша складзена гранітамі эацэнавага перыяда. На поўдні вылучаецца вобласць, пакрытая сланцамі. Берагі высокія, скалістыя. На паўднёва-ўсходнім беразе вылучаецца невялікая гавань з пляжам. Адметная рыса паверхні — шырокая расколіна[1]. Згодна сведчанняў мясцовых жыхароў, яна ўзнікла ў 1755 г. падчас Лісабонскага землятруса.

Клімат мяккі, вельмі вільготны[2]. У лютым, найбольш прахалодным месяцы, сярэдняя дзённая тэмпература трымаецца каля +6,3 °C, хаця былі вядомы паніжэнні да −4,5 °C. У жніўні сярэдняя тэмпература — каля +16 °C. Сталыя вятры рухаюць паветраныя масы і перашкаджаюць хуткаму ахаладжэнню або награванню паверхні.

Прырода

Сярод голых скал вылучаюцца невялікія прагаліны пашаў. На Ланды зарэгістравана каля 300 відаў раслін, пераважна травяністых, і 350 відаў лішайнікаў[3]. На востраве гняздуе шмат марскіх птушак. Адзіны абарыгенны від сысуноўземлярыйка. Ланды таксама насяляюць завезеныя сюды алені, здзічэлыя авечкі і козы. Каля ўзбярэжжа вострава сустракаюцца кіты, марскія свінні, акулы, цюлені[4].

Гісторыя

Чалавечыя паселішчы з’явіліся на Ланды каля 3 000 гадоў таму[5]. Згодна паданням, у 878 г. на востраве спыняўся правадыр вікінгаў Хуба Дан. Сцвярджалася, што тут быў знойдзены яго шкілет[6]. Лічыцца, што сучасная назва вострава паходзіць ад стараскандынаўскіх слоў lundiтупікі») і eyвостраў»).

У сярэдзіне XII ст. Ланды апынуўся ў маёмасці нарманскай сям’і Марыска, што займалася пірацтвам. Спроба Генрыха II перадаць востраў тампліерам прывяла да канфлікта паміж уладальнікамі і каронай. У 1238 г. Вільям дэ Марыска быў абвінавачаны ў змове супраць караля. У 1242 г. ён разам з 16 паплечнікамі быў захоплены на востраве, перавезены ў Лондан і пасля допытаў закатаваны. У 1244 г. па загаду Генрыха III на Ланды быў пабудаваны каралеўскі замак. Аднак у 1281 г. Вільям Марыска, сваяк пакаранага, упэўніў Эдуарда I, што мае законныя правы на востраў[7]. Сям’я Марыска працягвала валодаць Ланды да 1321 г.

Піраты працягвалі спыняцца на востраве да XVII ст., хаця гэта часам выклікала супраціўленне мясцовых жыхароў. У 1620 г. Ланды стаў апошнім прыбежышчам для Льюіса Стаклі, сябры, а потым асабістага ворага знакамітага пірата Уолтэра Рэйлі[8]. У 1627 г. востраў быў на 5 гадоў захоплены берберскімі карсарамі.

Пасля Англійскай рэвалюцыі Ланды належыў розным прыватным уладальнікам. Асабліва спрыяльным для яго развіцця стаў час уладання сям’ёй Хэйван (18341918 гг.), калі адбывалася ўзвядзенне найбольш славутых гістарычных будынкаў. Уладальнік Марцін Коўлс Харман (19251954 гг.) абвясціў сябе каралём вострава, нават стварыў асобную пошту і адчаканіў манеты. У 1969 г. Ланды быў выкуплены Нацыянальным фондам і перададзены ў арэнду дабрачыннай арганізацыі Landmark Trust.

Інфраструктура

Насельніцтва складае меней за 30 чалавек, якія заняты маніторынгам навакольнага асяроддзя і ў сферы абслугоўвання. Востраў штогод наведваюць каля 20 000 турыстаў[4]. На Ланды няма вадаправода, адчуваецца недахоп электрычнасці.

Дзейнічае паромная пераправа ў Ілфрэкум і Бідэфорд.

Зноскі

  1. Lundy - The Geological Society
  2. THE CLIMATE OF LUNDY
  3. Wild plants - Plantlife
  4. 1 2 Caring for Lundy’s wildlife
  5. Lundy Island, Devon
  6. 8'2" Giant grave on Lundy island
  7. The Marisco Years
  8. Sir Lewis Stukley

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Брытанскія астравы
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Дэваншыр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі