wd wp Пошук:

Тупікі

Ту́пікі (лац.: Fratercula)— род птушак сямейства Чысцікавыя (Alcidae), распаўсджаная на марскіх узбярэжжах і астравах паўночных частак Атлантычнага і Ціхага акіянаў.

Птушкі даўжынёй да 35 см і масай да 590 г. Пер’е чорнае зверху і белае знізу. Дзюба сціснутая з бакоў і высокая, у шлюбны перыяд мае яркую афарбоўку. Лапы аранжава-чырвоныя. Адкладваюць адно яйка. Жывуць у расколінах скал, сярод камянёў і ў норах. Кормяцца рыбай і беспазваночнымі на марскім мелкаводдзі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Марскія птушкі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Чысцікавыя