wd wp Пошук:

Лісабонскае землетрасенне

Эпіцэнтр і зона тэктанічнага разлому.
Мастацкае ўяўленне пра падзеі. Гравюра на медзі 1755 года.

Лісабонскае землетрасеннеземлетрасенне сілай 11 балаў MMI Int. і магчымай магнітудай да 9,0, з эпіцэнтрам у Атлантычным акіяне, якое адбылося 1 лістапада 1755 года каля 200 км ЗПнЗ ад мыса Сен-Вінсент (36,000° N; 11,000° W). Гэта было першае ў гісторыі землетрасенне, якое назіралася і шырока абмяркоўвалася вучонымі.

Назва атрыманая па моцных разбурэннях сталіцы Партугаліі, Лісабону. У выніку катаклізму і наступных пажараў загінула да 60 тыс. чалавек.

Тры асноўныя штуршкі адбыліся на працягу 9:30—9:40 і выклікалі моцныя разбурэнні і мясцовыя змены рэльефу, а таксама моцныя цунамі (6 м вышыні ў Лісабоне, да 15 м і нават да 30 м у паўднёвай Партугаліі, да 5,5 м у Іспаніі, да 3 м у Англіі, да 4,5 м на Анцільскіх астравах). Штуршкі выклікалі разбурэнні ў Марока, былі адчутыя ў Францыі, Швейцарыі, Паўночнай Італіі, і ўсхвалявалі ваду ў азёрах Брытаніі, Германскіх Альпаў, Паўднёвай Скандынавіі, некаторых фіёрдаў Нарвегіі і лохаў Шатландыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Падзеі 1 лістапада
Катэгорыя·Землетрасенні 1755 года
Катэгорыя·Лістапад 1755 года