wd wp Пошук:

Кыска

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Кы́ска (англ.: Kiska) — востраў у групе Алеуцкіх астравоў. Уваходзіць у склад амерыканскага штата Аляска. Плошча — 277,7 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія

Востраў Кыска з’яўляецца адным з найбуйнейшых астравоў групы Пацучыныя Алеуцкага архіпелага. Месціцца ў 3045 км на захад ад Джуна, сталіцы штата Аляска. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 38,51 км. Найбольшая шырыня — 12,9 км.

Мае вулканічнае паходжанне. Стратавулкан Кыска ўзвышаецца на 1220,4 м і з’яўляецца актыўным. Апошнія вывэржэнні зафіксаваны ў 1962 г., 1964 г. і 1990 г. Бухта Кыска на ўсходнім узбярэжжы лічыцца адным з найбольш прыдатных месцаў для стаянак марскіх суднаў на поўначы Ціхага акіяна. З усходу яна зачынена невялікім востравам Літл-Кыска.

Клімат пераходны ад умеранага да арктычнага. На заходнім узбярэжжы сярэднія тэмпературы рэдка апускаюцца ніжэй за 0 °C. Аднак у гарах прахалодна нават у летнія месяцы.

Прырода

Большую частку вострава Кыска займае тундра, якую на ўзвышшах змяняюць карст, зараснікі моху і лішайнікаў. Фаўна адметна мноствам марскіх птушак. У выніку чалавечай дзейнасці былі інтрадуцыраваны пацукі і пясцы. У 1995 г. на востраве выяўлена 5 экалагічна небяспечных месц, дзе знойдзены атрутныя рэчывы або адыходы, пакінутыя чалавекам.

Кыска разам з востравам Ату ўваходзіць у склад асобнай прыроднай ахоўваемай зоны.

Гісторыя

Лічыцца, што востраў Кыска быў населены продкамі алеутаў каля 4500 гадоў таму. Яны займаліся рыбалоўствам і паляваннем на ластаногіх, будавалі хаціны зямлянкавага тыпу. 25 кастрычніка 1741 г. востраў быў адкрыты расійскай экспедыцыяй на чале В. Берынга. Доўгі час расійскія здабытчыкі футра мала цікавіліся яго берагамі. У 1758 - 1759 гг. на ім зімавала каманда пацярпелага крушэнне расійскага судна «Святы Капітан». Аднойчы яна была атакавана абарыгенамі, якія, аднак, спужаліся стрэлаў і адступілі.

У 1810 г. і 1812 г. Расійска-амерыканская кампанія выселіла тубыльцаў Кыскі на астравы Ату і Амчытка, дзе з-за змяньшэння насельніцтва не хапала рабочых рук. Выселеныя на Амчытку некаторы час сезонна наведваліся на Кыску, але ў выніку таксама былі пераселены на Ату.

У 1867 г. Кыска разам з іншымі Алеуцкімі астравамі была прададзена ЗША. Востраў сезонна наведваўся паляўнічымі на каланаў. У 1898 г. была высунута прапанова стварэння на ім буйной базы ВМС, але яна была пабудавана ў Пёрл-Харбар. Тым не меней, у 1901 г. заходняя частка была перададзена ў карыстанне ваенным. Тут быў пабудаваны пост. З 1912 г. наведванне Кыскі замежнымі суднамі было абмежавана. У 1913 г. астатняя частка вострава была абвешчана прыродным заказнікам. У 1936 г. была адчынена метэаралагічная станцыя.

6 ліпеня 1942 г. востраў Кыска быў акупаваны часткамі японскай арміі ў колькасці 500 чалавек. На метэаралагічнай станцыі знаходзіліся 10 амерыканскіх ваенных і сабака. Падчас штурму станцыі загінулі 2 амерыканцы, 7 трапілі ў палон, галоўны малодшы афіцэр В.К. Хаўс збёг, але праз 50 дзён з-за голада і прахалоднага надвор’я быў вымушаны таксама здацца ў палон. Усе палонныя былі інтэрніраваны ў Японію, адкуль вярнуліся толькі пасля заканчэння другой сусветнай вайны. На працягу ўсёй акупацыі ВПС ЗША і Канады несупынна бамбавалі японскія пазіцыі. Пасля захопу амерыканцамі вострава Ату 28 ліпеня 1943 г. японцы патаемна эвакуяваліся з Кыскі. 15 жніўня 1943 г. амерыканскія салдаты занялі востраў. Пры гэтым з-за мін, памылковых абстрэлаў і абмаражэнняў загінула 313 амерыканцаў.

У пасляваенны перыяд месца дыслакацыі японскіх войск было абвешчана нацыянальным гістарычным помнікам ЗША. Прырода Кыскі часткова пацярпела падчас выпрабаванняў ядзернай зброі на суседнім востраве Амчытка.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Алеуцкія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Незаселеныя астравы