wd wp Пошук:

Зямлянка

Неалітычная зямлянка (рэканструкцыя), Гленвуд, Аёва, ЗША
Дом-паўзямлянка (ЗША, Нью-Мексіка, 1940 г.)
Дом-паўзямлянка ў Ісландыі

Зямлянка — паглыбленае ў зямлю жыллё, прамавугольнае або круглявае ў плане, з перакрыццем з жэрдак або бярвення, засыпаных зямлёй.

Адзін з самых старажытных і паўсюль распаўсюджаных відаў уцепленага жылля; вядомая з эпохі неаліту. Усярэдзіне звычайна знаходзіўся ачаг, а ўздоўж сцен — нары. У славянскіх землях паўзямлянкі (зямлянкі з бервяновым зрубам, вялікая частка якога ўзвышаецца над зямлёй) захоўваліся да позняга Сярэднявечча XIII—XIV стагоддзяў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дагістарычныя земляныя збудаванні
Катэгорыя·Жыллё
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты паводле тыпаў
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты