wd wp Пошук:

Шэры пацук

Шэры пацук, або Свірнавы пацук[1] (Rattus norvegicus) — млекакормячае роду пацукоў атрада грызуноў. Сінантропны, касмапалітны від.

Назва

Навуковая назва Rattus norvegicus, нарвежскі пацук, з’яўляецца памылковай. Яе даў англійскі натураліст Джон Беркенхаўт (John Berkenhout, 1769), які палічыў, што пацукі трапілі ў Англію на нарвежскіх караблях у 1728 годзе, хоць на справе ў той час у Нарвегіі шэрых пацукоў яшчэ не было, і мігравалі яны, хутчэй за ўсё, з Даніі.

На Беларусі сустракаецца народная назва пасюк.

Апісанне

Даўжыня цела да 20 см, хваста да 22 см, маса да 500 г. Поўсць густая, на спіне ад рудавата-бурай да цёмнай вохрыста-бурай, бруха і грудзі светла-шэрыя ці белыя. Тулава шчыльнае, морда тупая, шырокая, вочы буйныя. Адагнутая вушная ракавіна не дасягае вока.

Пашырэнне

Пашыраны па ўсім зямным шары акрамя палярных абласцей і пустынь. Сінантропны від. На Беларусі звычайны, найбольшая колькасць на Палессі. Жыве пераважна ў пабудовах, улетку — на агародах, у садах, зарасніках пустазелля і інш.

Асаблівасці біялогіі

Корм жывёльны і раслінны (збожжа, гародніна, бульба і інш.).

Размнажаецца ўвесь год. Дае 2-3 прыплоды па 8-10 пацучанят. Цяжарнасць 21-22 сутак, полавая спеласць у 3 месяцы.

Псуе і засмечвае харчовыя прадукты, прамысловыя тавары, скуру, кнігі, абутак, вопратку, мэблю і інш. Нападае на дробных грызуноў, птушак, жаб, малюскаў.

Пераносчык хвароб чалавека і жывёл.

Зноскі

  1. Напісанне Шэры пацук, Свірнавы пацук ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.12. Мн., 2001, С.243

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пацукі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта