.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}
Кардылье́ра-Бе́тыка (ісп.: Cordilleras Béticas; Андалузскія горы, Бецкія горы, Бецкая Кардыльера[1]) — горная сістэма ў паўднёвай Іспаніі, ва ўсходняй частцы правінцыі Андалусія. Цягнецца ўздоўж Міжземнаморскага ўзбярэжжа краіны на 600 кіламетраў ад Гібралтара і Кадыскага заліва да Валенсіянскага заліва. Горная сістэма распадаецца на серыю асобных хрыбтоў і масіваў, расчлянёных шырокімі і глыбокімі ўнутранымі катлавінамі-грабенамі, і таму даўно і добра асвоена. Самы высокі хрыбет сістэмы — горы Сьера-Невада. Вяршыня гэтага хрыбта, гара Муласен, мае вышыню 3478 метраў. Гэта самая высокая кропка паўастраўной Іспаніі і ўсяго Пірэнейскага паўвострава. Кардыльера-Бетыка другая па вышыні пасля Альпаў горная сістэма Еўропы. У гарах Кардыльера-Бетыка бярэ пачатак адна з самых буйных рэк Іспаніі Гвадалквівір. Ля паўночнага падножжа Кардыльеры-Бетыкі размяшчаецца шырокая Андалузская раўніна, сформіраваная ў перадгорным краявым прагіне.
Горныя ландшафты Кардыльеры-Бетыкі, размешчаны ў самай гарачай частцы паўвострава і атрымліваюць нашмат менш ападкаў, чым астатняя частка Іспаніі. У такіх умовах важнае значэнне мае экспазіцыя схілаў і бар’ерны эфект у размеркаванні атмасфернай вільгаці. Ніжнія ўчасткі схілаў паўднёвай экспазіцыі, звернутых у бок Міжземнага мора, заняты сухімі рэдкалессямі з алепскай хвоі, дзікай алівы, кермесавага дуба і стэпамі. Гэтыя супольнасці падымаюцца па схілах да вышыні 750 метраў. Вышэй яны змяняюцца рэдкастойнымі лясамі з дуба каменнага, да якога вышэй 1500 метраў пачынае прымешвацца дуб пірэнейскі. Каля 1600 метраў з’яўляюцца хваёвыя дрэвастоі. Пояс субальпійскага крывалесся з ядлоўца, жаўтазелля і лугоў з аўсяніцай распаўсюджаны вышэй 2000 метраў.
У сістэме вылучаюць чатыры асноўныя рэгіёны: