wd wp Пошук:

Гвадалквівір

Гвадалквівір — рака на поўдні Іспаніі.

Даўжыня ракі 560 км, плошча вадазбору 57 тыс. км². Бярэ пачатак на поўначы Андалускіх гор. Па выхадзе з гор на Андалускую нізіну даліна ракі пашыраецца; шырыня рэчышча паміж гарадамі Кордава і Севілья 150—200 м. Ніжэй Севільі Гвадалквівір працякае па плоскай берагавой нізіне, дзеліцца на рукавы. Перад упадзеннем у Кадыскі заліў Атлантычнага акіяна рака зноў збірае свае воды ў адно рэчышча, затым утварае эстуарый шырынёй да 7 км. Асноўныя прытокі: Малая Гвадыяна, Хеніль (левыя), Гуадалімар, Уэльва (правыя). Жыўленне пераважна дажджавое. Найбольшая воднасць у лютым — сакавіку. Сярэдні расход вады 164 м³/сек.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рэкі Андалусіі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Іспаніі