wd wp Пошук:

Капінгамарангі

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Капінгамарангі (англ.: Kapingamarangi) — атол у Ціхім акіяне у складзе Каралінскіх астравоў. З’яўляецца часткай Федэратыўных Штатаў Мікранезіі. Плошча сушы — 1,12 км², разам з лагунай — 74 км ². Насельніцтва — 500 чал. (2007 г.).

Геаграфія

Капінгамарангі — тыповы каралавы атол, які складаецца з 33 дробных астраўкоў, размешчаных пераважна ва ўсходняй частцы атола. Унутры месціцца прасторная лагуна. 2 пралівы, размешчаныя на поўдні, злучаюць яе з акіянам.

Капінгамарангі знаходзіцца ў 748 км на паўднёвы захад ад Палікіра, сталіцы Федэратыўных Штатаў Мікранезіі, у 1769 км на паўднёвы ўсход ад Аганьі (Гуам), у 4091 км на паўночны ўсход ад Канберы (Аўстралія), у 12238 км на паўднёвы ўсход ад Мінска.

Клімат экватарыяльны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля 24 — 29 °C.

Гісторыя

Капінгамарангі быў населены ў XIII — XIV стст. выхадцамі з астравоў Тувалу. Згодна паданням, на той час на атоле ўжо мелася нешматлікае мясцовае мікранезійскае насельніцтва, якое было асімілявана. Жыхары Капінгамарангі былі вымушаны існаваць ізалявана ад астатніх палінезійцаў, аднак падтрымлівалі гандлёвыя і культурныя зносіны з тубыльцамі Каралінскіх і Маршалавых астравоў.

У 1865 г. на Капінгамарангі здзейснілі напад маршальцы. Каля 30-40 маладых воінаў на 5 вялікіх лодках уварваліся на атол і пачалі забойства мясцовага насельніцтва. Яны цалкам знішчылі жыхароў некалькіх астраўкоў. Выжылыя былі ператвораны ў рабоў. Маршальцы кіравалі атолам 8 гадоў, аднак, калі запасы былі спустошаны, пакінулі Капінгамарангі і ніколі сюды не вярталіся.

У 1877 г. атол быў адкрыты еўрапейцамі, фармальна далучаны спачатку да іспанскіх, а потым германскіх тэрыторый у Ціхім акіяне. Кантакты са знешнім светам і каланіяльнай адміністрацыяй абмяжоўваліся нерэгулярнымі гандлёвымі сувязямі. Тым не менш, дзякуючы нямецкім гандлярам астравіцяне асвоілі вырошчванне камерцыйных культур і новыя прыёмы апрацоўкі глебы.

У 1914 г. атол трапіў пад кантроль Японіі. Японцы перасялілі частку жыхароў Капінгамарангі на Панпеі. Астатнія тубыльцы атрымалі магчымасць працаваць за межамі сваёй малой радзімы.

У 1947 г. Капінгамарангі быў далучаны да тэрыторыі ААН, перададзенай пад апеку ЗША. У 1978 г. увайшоў у склад Федэратыўных Штатаў Мікранезіі на правах муніцыпалітэту.

Асаблівасці культуры

Аснову насельніцтва Капінгамарангі складае група знешніх палінезійцаў-капінга, блізкіх да тувалу. Капінгамарангі таксама жывуць на іншых Каралінскіх астравах (пераважна на востраве Панпеі) і ЗША.

Асноўныя традыцыйныя заняткі — рыбалоўства і земляробства. Да прыходу еўрапейцаў вырошчвалі какосавую пальму, хлебнае дрэва, бананы, тара і г. д. Адметнай рысай капінга была апрацоўка буйных каралавых блокаў, якія выкарыстоўвалі для будаўніцтва дарог, агароджы палеткаў і вёсак. У будаўніцтве жытлаў камень не выкарыстоўваўся.

На Капінгамарангі захавалася архаічная сацыяльная арганізацыя. Мужчыны аб’яднаны па сваяцкаму або прафесійнаму прынцыпу ў саюзы, на чале якіх стаяць старасты-тамаона. Тыя, у сваю чаргу, падпарадкоўваюцца алігі, адзінаму на атоле правадыру і першасвятару. Функцыі старастаў і правадыра звычайна абмяжоўваюцца судовымі разглядамі маёмасных і зямельных адносін паміж суседзямі, а таксама правядзеннем рэлігійных рытуалаў. Алігі можа накладваць табу на лоў рыбы ў лагуне, наведванне пэўных мясцін або на пладовыя дрэвы.

Улада алігі перадаецца па жаночай лініі, хаця звычайна перадача іншай спадчыны адбываецца па мужчынскай. Шлюбы паміж сваякамі (акрамя шлюбаў паміж бацькамі і дзецьмі або дзецьмі з адной нуклеарнай сям’і) не забараняюцца. Фармальна не забаронена таксама палігінія. Выхаваннем дзяцей займаюцца пераважна жанчыны. Не толькі маці, але яшчэ бабулі, цёткі, старэйшыя сёстры. У наш час многія дарослыя мужчыны вымушаны працаваць за межамі Капінгамарангі.

Капінга добра захавалі народны фальклор, старажытныя міфы і легенды. Яны вераць у шматлікіх духаў, небяспечных для жывых людзей. Паўднёвыя астравы кантралюе дух-мужчына, які робіць жанчын вар’яткамі. Паўночныя астравы належаць духу-жанчыне, што спакушае і забівае мужчын. Застаюцца папулярнымі рытуальныя танцы-оні і песні-даахілі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Атолы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралінскія астравы
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта