wd wp Пошук:

Табу

Табу — забарона, прынятая ў грамадстве (пад страхам пакарання), накладваецца на якія-небудзь дзеянні або словы членаў гэтай супольнасці. Табу часта з’яўляюцца падставай для прыняцця розных законаў, маральных прынцыпаў і г.д. Свайго развіцця табу дасягнула ў Палінезіі, дзе табуіраваліся многія жывёлы, людзі, выказванні, учынкі.

Табу беларусаў

На Дзяды лічылася, што нельга прыбіраць са стала, каб продкі маглі пачаставацца вячэрай жывых[1]. У гаворцы табуірывалася тэма хваробы, абавязкова дадаваліся фразы «Не тут кажучы», «Не раўнуючы»[2]. Яшчэ цікавае табу на дзеянні — нельга было гайдаць нагой, бо лічылася, што на калена можа сесці чорт[3].

Нельга было паказваць немаўлят да пэўнага ўзросту староннім людзям (каб не сурочылі). Да сённяшняга дня захавалася табу на бусла.

Зноскі

  1. Пережитки…, 1895, с. 56
  2. Пережитки…, 1895, с. 174
  3. Пережитки…, 1895, с. 176

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Этнаграфія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара