Знешнія палінезійцы — група малых палінезійскіх этнасаў, якія насяляюць шэраг астравоў Мікранезіі і Меланезіі.
У мінулым высоўвалася дзве асноўныя версіі паходжання знешніх палінезійцаў. Першая прапаноўвала ідэю таго, што яны - прамыя нашчадкі протапалінезійцаў, якія рухаліся ў Акіянію з Зондскага архіпелага. На карысць гэтай версіі было знаходжанне керамікі тыпу Лапіта ў Меланезіі. Другая версія зыходзіла з таго, што знешнія палінезійцы - нашчадкі больш позніх перасяленцаў з Палінезіі, якія патрапілі на захад да прыходу еўрапейцаў. Першапачаткова гэтая версія падцвярджалася лінгвістычнымі дадзенымі. Было выяўлена, што ўсе знешнія палінезійцы размаўляюць на мовах, блізкіх да самоанскай. Генетычныя даследаванні, якія праводзіліся ў кан. XX - пач. XXI ст. у Акіяніі паказалі, што знешнія палінезійцы амаль не звязаны з меланезійскім і мікранезійскім насельніцтвам. Такім чынам другая версія атрымала большую прыхільнасць з боку навукоўцаў.
У Мікранезіі налічваецца ўсяго 2 малыя групы знешніх палінезійцаў:
Па мове і культуры яны вельмі блізкія да такелау. Агульная колькасць знешніх палінезійцаў у Мікранезіі - 872 чал. (2007 г.).
У Меланезіі жывуць на тэрыторыі наступных дзяржаў:
Фактычна, прадстаўнікі гэтых груп размаўляюць на трох дыялектах адной мовы.
Луангіўа блізкія па мове і культуры да паленізійцаў Папуа — Новай Гвінеі. Таўмака, пілені, анута, тыкопія — да ўвеа. Аднак анута найбольш адрозніваюцца ад суседзяў-меланезійцаў, у той час як тыкопія мелі з імі гістарычна шчыльныя сувязі, бралі сумесныя шлюбы, запазычвалі многія элементы культуры і г. д. Астатнія блізкія па мове да самоанцаў і тувалу.
Меле і філа карыстаюцца адной мовай, але меле таксама ўжываюць мясцовую меланезійскую гаворку.
Акрамя таго на востраве Увеа ў Новай Каледоніі жывуць заходнія ўвеа, нашчадкі перасяленцаў з астравоў Уоліс і Самоа.
Мовы знешніх палінезійцаў уваходзяць у склад самаічна-знешняй (цэнтральнай) групы палінезійскіх моў.