wd wp Пошук:

Казімір Ельскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ельскі.

Казімір Е́льскі (польск.: Kazimierz Jelski, літ.: Kazimieras Jelskis; 4 сакавіка 1782[5], магчыма, маёнтак Эйсманты[крыніца?] — 1867, Вільня) — скульптар, архітэктар і мастак; выхаванец Віленскага ўніверсітэта і яго прафесар; прадстаўнік класіцызму; сын мастака і скульптара Караля Ельскага.

Біяграфія

Вучыўся спачатку ў бацькі. У 18011808[6] (або ў 18001809[7]) гадах навучаўся ў Галоўнай віленскай школе, у 1803 годзе ператвораным у імператарскі Віленскі ўніверсітэт — жывапісу ў Францішка Смуглевіча і Яна Рустэма, архітэктуры ў Міхала Шульца, скульптуры ў Андрэ Лебруна (André Le Brun), прыдворнага скульптара караля Станіслава Аўгуста, які ў 1803 годзе заняў зноў створаную кафедру скульптуры ў Віленскім універсітэце.

У 1809 годзе атрымаў ступень кандыдата мастацтва, у 1810 — ступень магістра мастацтва. У 1809[7] ці 1810[6] годзе ўдасканальваў сваё майстэрства ў імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу.

З 1811 года выкладаў скульптуру, на пасадзе ад’юнкта (з 1822 года), затым з 1829 года прафесар. Стварыў бюсты прафесараў для новай залы ўніверсітэцкай бібліятэкі, працаваў над рознымі элементамі дэкору для будынкаў універсітэта.

Заснаваў кабінет скульптуры ў Віленскім універсітэце. Напісаў працу пра сувязь архітэктуры, скульптуры і жывапісу (O związku architektury, skulptury i malarstwa, Вільня, 1822) — першую працу такога роду на польскай мове[8]. Са скасаваннем кафедры скульптуры з 1826 года быў хавальнікам кабінета скульптуры (да скасавання ўніверсітэта ў 1832 годзе)[9].

Бюст Страйноўскага ў касцёле Святых Янаў (1828)

Творчасць

У 18261832 гадах працаваў над дэкорам універсітэцкіх будынкаў. Аўтар рэльефных кампазіцый, якія адлюстроўваюць заснаванне Віленскага ўніверсітэта ў 1803 годзе, заключэнне Парыжскага міру ў 1813 годзе. Стварыў мноства пераважна камерных і дэкаратыўных скульптурных твораў — бюсты прафесараў універсітэта, віленскіх вяльможаў, дзяржаўных дзеячаў (Людвіг Генрых Баянус, Францішак Смуглевіч, Адам Бялькевіч, Іахім Храптовіч, Адам Чартарыйскі, Юзаф Панятоўскі), рэльефныя кампазіцыі, медальёны (Юсцін Грабніцкі, Ян Снядэцкі). Ельскаму належаць ляпныя ўпрыгожванні і бюсты прафесараў калоннай залы ўніверсітэта (1818). Апроч таго, аўтар паркавых скульптур, надмагільных помнікаў (Юзэфа Касакоўскага, Тамаша Ваўжэцкага ў кафедральным саборы, Міхала Ромера і яго жонкі Р. Ромеравай у радавой капліцы прыхадскога касцёла ў Новых Троках), чатырох скульптур прарокаў цэнтральнага алтара ў касцёле Святых Пятра і Паўла (1804), фігур святых у касцёле місіянераў у Краславе (1807), барэльефа «Хрыстос прапаведуе народам» у тымпане евангеліка-рэфармацкага храма ў Вільні і іншых твораў інтэр’ернай і экстэр’ернай пластыкі.

У 1837 годзе рэстаўрыраваў ковенскую Ратушу, у 1839 годзе — ляпныя ўпрыгожванні Пажайсляйскага кляштара.

Аднім з вучняў Казіміра Ельскага быў віленскі мастак Аляксандр Язэп Сляндзінскі.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 24 жніўня 2017.
  2. 1 2 Kazimieras Jelskis // NUKAT — 2002.
  3. 1 2 Kazimierz Jelski // MAK
  4. (unspecified title) Праверана 22 мая 2021.
  5. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2., С. 352
  6. 1 2 Kazimieras Jelskis (літ.)
  7. 1 2 Piotr Szubert. Kazimierz Jelski (польск.)
  8. Piotr Szubert Kazimierz Jelski (польск.)
  9. Jelskis, Kazimieras (літ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Ельскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў 1867 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1782 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Скульптары Літвы
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы