wd wp Пошук:

Аляксандр Язэп Сляндзінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сляндзінскі.

Аляксандр Язэп Сляндзінскі (1803, Вільня  — 1878, Вільня) — расійскі, польскі і літоўскі мастак, бацька мастака Вінцэся Сляндзінскага, дзед мастака Людаміра Сляндзінскага

Біяграфія

Быў адным з дзевяці дзяцей у сям’і купца, крамніка і бурмістра віленскага Марціна Сляндзінскага і яго жонкі Кацярыны з Вайцяховічаў. Дзяцінства правёў у бацькоўскім доме ў Вільні па вуліцы Вялікай, 203 (зараз вуліца Дзіджыоі, 15).

У 1819—1831 вывучал жывапіс, графіку, разьбярства, архіэктуру і гісторыю ў Віленскім універсітэце. Разьбярствам займаўся ў знакамітага вучня Андрэ Ле Бруна — Казіміра Ельскага. Выкладчыкам малюнка быў Ян Рустэм. Гісторыю вывучаў разам з Юзафам Крашэўскім, з якім потым сябраваў.

Вядома, што ў 1842 Аляксандр Сляндзінскі працаваў мастаком у маёнтку Чырвоны двор у Ковенскім павеце. Маёнтак належыў Бенедыкту Тышкевічу, які быў мецэнатам і заступнікам мастака. У Чырвоным двары Аляксандр звёў сяброўства з віленскім мастаком-пейзажыстам і сцэнографам Альбертам Жаметам. З 1948 Аляксандр служыў у якасці хатняга настаўніка малюнку Тышкевичаў. Для пабудаванай мясцовай царквы зрабіў роспісы крыжа і некаторых алтароў.   У гады жыцця ў Вільне (1840—1848) сябраваў з Станіславам Манюшкам і даваў урокі малявання яго дачцэ Элізабэт. Манюшка таксама даваў урокі фартэпіяна сыну Аляксандра Вінцэсю. Да Сляндзінскіх прыходзіў паэт Сыракомля, у іх доме праводзіліся музычна-паэтычныя вечарыны.

З канцу 1840-х гадоў, разам са сваёй жонкай, Каралінай з Каргоўдаў (1812 — 23.09.1883) жыў у маёнтках Барцяны і Баярышкі пад Коўна. У іх было шэсцера дзяцей — тры дачкі і тры сына:

Аляксандр памёр у 1878 годзе ў Вільні, пахаваны на Бернардынскіх могілках у грабніцы, якую ён заснаваў у 1833 для сваіх бацькоў.

Творчасць

Ствараў карціны рэлігійнага характэру, у прыватнасці, Мадонна з дзіцем у царкве Святой Тэрэзы ў Вільні, Святая Сесілія ў дамініканскам саборы ў Вільні. Партрэтны жывапіс, на якім спецыялізаваўся Аляксандр Язэп, быў стылістычна блізкі да манеры Яна Рустэма, характарызаваўся вялікім візуальным падабенствам з партрэтуемымі. Таксама маляваў сцэны гістарычнага жанру, спасылаючыся на студзеньскае паўстанне. Творы пабытовага жанру былі часта з алегарычным зместам, падобна манеры Д. Тэнірса. У сцэнах з жыцця бедных людзей і жабракоў выкарыстоўваў натуралістычныя формы, падкрэсліваючы ўродлівыя прыкметы.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/aleksander-jozef-slendzinski
  2. 1 2 https://www.vle.lt/straipsnis/aleksandras-slendzinskis/
  3. Aleksander Józef Sleńdziński // NUKAT — 2002.
  4. Aleksander Józef Sleńdziński // MAK

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі ў 1878 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1803 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Мастакі Расіі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя на Бернардзінскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Мастакі Літвы
Катэгорыя·Памерлі 18 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта